Што хочаш выбірай
Нумар - №176-177 Рубрыка - Гандаль
14.09.2011

У мінулую нядзелю з самай раніцы на Калгасным рынку было асабліва ажыўлена. Стаўбчане спяшаліся на першы восеньскі кірмаш, і многія скарысталі магчымасць зрабіць салідныя запасы на зіму.
Сваю прадукцыю вывезлі на продаж сельгаставарыствы. Бойка ішоў гандаль каля машын ААТ "Вішнявецкі-агра", "Рубяжэвічы", "Агранёманскі", "Каганец". Найперш людзей цікавіла бульба. Яе можна было набыць і танна - 1000-1200 рублёў за кілаграм. Па 800 рублёў прадавалі капусту, па 2000-2500 - цыбулю, па 2500-3000 - сталовыя буракі, па 2000-2500 - моркву.
Крыху даражэй трымалі цану прыватнікі. У іх, зразумела, быў больш багаты выбар. Так, кілаграм памідораў можна было набыць за 4800-6000 рублёў за кілаграм, цыбулю - за 3500-4000, часнок за 17-20 тысяч рублёў за кілаграм. Дарэчы, неўзабаве распачнуць продаж цыбулі рэпчатай у ААТ "Шашкі", дзе яна займае 25 гектараў.
Адным словам, выбірай што хочаш, смачнае, апетытнае, па цане даступнае.
Фота Васіля ЗЯНЬКО






