мобильная версия
Прамень

Зубры – і ў нашым бары

Нумар - №176-177    Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край

14.09.2011

Фотография 1

Разам з іншымі ўборачнымі работамі ў ААТ "Жацерава" важным лічаць не зацягваць з копкай і рэалізацыяй цукровых буракоў. Убрана ўжо прыкладна палова з усёй 230 гектарнай плошчы. Накопана 5 тысяч тон. Цукрыстасць складае звыш 16 працэнтаў.

Раннія буракі - добрая цана. І намаганні прыкладваюцца, задзейнічана тэхніка, каб адвезці прадукцыю на Гарадзейскі цукровы камбінат. У кошт заказу здадзена ўжо каля 4 тысяч тон.

Урадзіў і жацераўскі агарод. Убіраюць раннюю капусту, на падыходзе буракі сталовыя, морква. Усё гэта - таксама прыбаўка ў эканоміцы гаспадаркі, і спажыўцам даспадобы.

Ф. ФЯДОТАЎ