На сувязі – рэдакцыя
Нумар - №178-180 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
16.09.2011

У час прамой лініі са старшынёй Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці У. С. Цыдзікам паступіла пытанне ад жыхара вёскі Скамарошкі Стаўбцоўскага раёна І. Я. Лявонцьева аб магчымасці будаўніцтва склепа (пограба) каля хаты.
На ваша пытанне даюць тлумачэнні зямельная служба і аддзел архітэктуры райвыканкама.
Узвядзенне гаспадарчых пабудоў магчыма толькі пасля прадастаўлення ААТ "Агранёманскі" ў Стаўбцоўскі райвыканкам заявы на правядзенне праектна-пошукавых і будаўнічых работ. Пасля атрымання дазваляльнай дакументацыі ААТ "Агранёманскі" неабходна падрыхтаваць праектную дакументацыю (архітэктурны праект) і ў далейшым прыступіць да будаўніцтва згодна з дзеючым заканадаўствам.
Калі зямельны ўчастак ва ўласнасці фізічнай асобы, грамадзянін звяртаецца ў раённы выканаўчы камітэт ці распарадчы орган для выдачы дазволу з указаннем памераў і матэрыялаў сцен склепа.
Пасля атрымання дазваляльнай дакументацыі грамадзянін звяртаецца ва УП "УКБ-Стоўбцы" для вырабу генеральнага плана забудовы. Забудова павінна быць зарэгістравана ў БТІ.
На зварот групы бацькоў з горада Стоўбцы адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Т. К. Куель: "Аддзел адукацыі неаднаразова падкрэсліваў, што здача грошай бацькамі на школьныя патрэбы можа адбывацца толькі ў добраахвотным парадку. У адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце, фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам. Яны залічваюцца на рахункі ўстаноў адукацыі і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннямі папячыцельскіх саветаў.
Праяўленне пазіцыі "здам грошы, а то будзе горш" у такім выпадку непрымальнае. Аддзел адукацыі гатовы разгледзець кожны даказаны выпадак парушэння правоў навучэнцаў і бацькоў, які ўзнікае з пытаннем добраахвотнай здачы грошай на школьныя патрэбы".
У рэдакцыю паступіў пісьмовы зварот жыхароў дамоў №№ 10 і 12 па вуліцы Цітова ў Стоўбцах. У свой час паміж іх агародамі зрабілі пешаходны пераход з прывакзальнай плошчы на вуліцу Цітова. Увесь гэты час жыхары маюць клопат - пераход пастаянна забруджаны, так як і іх агароды. Дае адказ начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Я. У. Крамко: "Для прыняцця мер і з мэтай навядзення парадку па ўказанаму адрасу і правядзення рэйдаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў, пісьмо жыхароў накіравана ў аб'яднанне камунальных службаў і аддзел РАУС".






