Паедуць і артысты Стаўбцоўшчыны
Нумар - №178-180 Рубрыка - Культура
16.09.2011
Складзена праграма выступлення мастацкіх калектываў раёна на рэспубліканскім фестывалі "Дажынкі-2011".
На адкрытых пляцоўках у Маладзечне выступяць народныя мастацкія калектывы "Берагіня" Стаўбцоўскай школы мастацтваў, "Святлана" і "Славяначка" Коласаўскай школы мастацтваў, тэатр мініяцюр "Полымя", эстрадная студыя "Арыенцір", клуб майстроў народнай творчасці "Пралеска", зводны духавы аркестр з мажарэткамі раённага Цэнтра культуры і Стаўбцоўскай школы мастацтваў, вакальная група народнага хору "Нёман" Старасвержанскага цэнтра культуры, фальклорны ансамбль "Коласавы землякі". І дзіцячыя калектывы - узорны харэаграфічны ансамбль "Лявоначкі" і дзіцячая эстрадная студыя "Крынічка" раённага Цэнтра культуры, узорны ансамбль танца "Гарошынка" стаўбцоўскай гімназіі № 1.






