Рамонт на вуліцы Шаўчэнкі
Нумар - №178-180 Рубрыка - Добраўпарадкаванне
16.09.2011
На вуліцы Шаўчэнкі горада таксама працуюць дарожнікі.
Яны ставяць дарожныя барты, укладваюць тратуар і будуць асфальтаваць праезджую частку. Да таго, як яны пачалі работы, на вуліцы пашчыравалі камунальнікі. Імі ажыццёўлена замена водаправодных трубаў на сучасныя поліэтыленавыя.
Настрой у жыхароў вуліцы Шаўчэнкі, якія прывыклі лічыць яе вечна разбітай, цяпер кардынальна змяніўся. З мясцовага бюджэту на яе капітальны рамонт выдаткавана больш за 500 мільёнаў рублёў. На працягу кастрычніка работы запланавана завяршыць.
Камунальнікі, акрамя таго, укладваюць тратуар і па вуліцы Падгорнай у Новым Свержані.






