мобильная версия
Прамень

Таксама выконвае планы

Нумар - №178-180    Рубрыка - Культура

16.09.2011

Раённы Цэнтр культуры сумеў ужо выканаць гадавы план па пазабюджэтнай дзейнасці - выручана ад платных паслуг больш за 80 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі ідуць на рамонт музычнай апаратуры, рамонт і пашыў касцюмаў, набыццё матэрыялаў для ўпрыгожвання залаў.

 Як расказвае дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Азановіч, запатрабаваны такія платныя паслугі як арганізацыя юбілейных урачыстасцяў  для прадпрыемстваў раёна, ранішнікаў для дзяцей, канцэртаў, спектакляў, урачыстая рэгістрацыя шлюбаў у зале  раённага Цэнтра культуры, віншаванне з сямейнымі ўрачыстасцямі  дома ў юбіляраў, мастацкае афармленне залаў для ўрачыстасцяў, вяселляў. На гасразліковых умовах працуюць некаторыя клубы па інтарэсах і гурткі, як група ўсходняга танца, наведваць якую ёсць шматлікія жадаючыя.

Па-ранейшаму кіраўніцтва раённага  Цэнтра культуры будзе запрашаць мастацкія калектывы для выступленняў і прапаноўвае жыхарам райцэнтра праяўляць большую актыўнасць у арганізацыі свайго вольнага часу.

Пр