І салодкі канверт у дарогу
Нумар - №181-182 Рубрыка - Прамысловасць
21.09.2011
Надзея Яўсейчык вярнулася прызёрам з абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства паштовых работнікаў.
Надзея працуе ў гарадскім аддзяленні раённага вузла паштовай сувязі з 2005 года, добра ведае сваю работу, таму змагла паспяхова паўдзельнічаць як у тэарэтычных, так і практычных намінацыях конкурсу. У хатнім заданні яна паказала сябе і добрай гаспадыняй - спякла арыгінальны торт у выглядзе канверта ЕМS (паскоранай пошты). На памяць аб конкурсе засталіся не толькі сувенір, грашовае ўзнагароджанне, а і значны маральны стымул.






