мобильная версия
Прамень

Культура паводзін на дарогах

Нумар - №181-182    Рубрыка - Ахова правапарадку

21.09.2011

Фотография 1

У бягучым годзе, нягледзячы на прынятыя падраздзяленнямі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі (ДАІ) сумесна з дзяржаўнымі органамі, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, зацікаўленымі службамі, арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі арганізацыйныя, прафілактычныя і практычныя мерапрыемствы, дарожна-транспартная абстаноўка на вулічна-дарожнай сетцы рэспублікі прадаўжае заставацца складанай. Таму асноўнае пытанне, якое было вынесена на пасяджэнне райвыканкама, тычылася рэалізацыі мерапрыемстваў па папярэджанні гібелі людзей у аўтааварыях.

Як паведаміў начальнік ДАІ Д. І. Воранаў, усплёск аварыйнасці ў нашым раёне адзначаўся ў маі (чатыры ДТЗ: адзін чалавек загінуў, тры паранены, два ў нецвярозым стане) і ў чэрвені (пяць ДТЗ: адзін чалавек загінуў, шэсць паранены, у тым ліку адно дзіця). Лічбы можна прыводзіць і далей. За 7 месяцаў 2011 года зарэгістраваны 23 ДТЗ, у якіх 6 чалавек загінулі і 23 чалавекі атрымалі раненні. Асноўнымі прычынамі ўказаных ДТЗ сталі перавышэнне хуткасці і правіл манеўравання вадзіцелямі транспартных сродкаў, а таксама парушэнні правіл дарожнага руху пешаходамі.

З мэтай папярэджання развіцця негатыўных тэндэнцый АДАІ Стаўбцоўскага РАУС перыядычна арганізоўвае нясенне службы асабовым саставам ДАІ ва ўзмоцненым рэжыме да стабілізацыі абстаноўкі на абслуговай тэрыторыі. Прадаўжаецца практыка правядзення спецыялізаваных акцый "Хуткасць", "Цвярозы вадзіцель", "Матацыкл" і інш., а таксама адпрацоўка найбольш аварыйных участкаў вулічна-дарожнай сеткі з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў, кантрольныя праверкі прадпрыемстваў АПК. Усе кіраўнікі прадпрыемстваў АПК атрымалі прадпісанні па ўхіленні выяўленых недахопаў. Да адміністрацыйнай адказнасці па лініі тэхагляду і прафілактыкі прыцягнуты 54 кіруючыя асобы, з іх 49 - кіруючыя асобы АПК. За невыкананне прадпісанняў прыцягнуты 8 кіраўнікоў АПК: з ААТ "Тонава", ААТ "Аталезь-агра", ААТ "Ніўнае-агра", ААТ "Вішнявецкі-агра", ААТ "Шашкі", ААТ "Рубяжэвічы", ААТ "Жацерава", "Аграбудфірма ПМК-74 - Налібакі" і іншыя. Прыцягнуты да адкзанасці і вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, і нават адказныя асобы, якія павінны самі весці прафілактычную работу з падначаленымі. Напрыклад, 07.02.2011 у 08.30 механізатар М. В. Шышко кіраваў трактарам, які належыць ААТ "Рубяжэвічы", у стане алкагольнага ап'янення, 26.02.2011 у 22.00 вадзіцель К. І. Багданкевіч кіраваў аўтамашынай "ГАЗ-52", знаходзячыся ў стане ап'янення, загадчык гаража ААТ "Вішнявецкі-агра" В. М. Галавач  01.01.2011 у 02.30 кіраваў асабістай аўтамашынай, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.

Не ўсе аўтамабілі АПК праходзяць тэхагляды, перарэгістрацыю ў падраздзяленнях МРЭА ДАІ.

Не застаецца без увагі і праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. З пачатку года зарэгістраваны тры ДТЗ, у якіх атрымалі цялесныя пашкоджанні дзеці. Часта дзеці вельмі неасцярожна паводзяць сябе на вуліцы. У выніку рэйдавых мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты пяцёра бацькоў, за парушэнне ПДР пры перавозцы дзяцей - трое бацькоў.

Гэтыя факты гавораць аб тым, што толькі ўсе разам - зацікаўленыя падраздзяленні, арганізацыі, установы, жыхары горада і раёна - могуць дабіцца выканання ПДР. Неабходна, каб кожны чалавек бярог сябе і сваіх блізкіх, прытрымліваўся культуры паводзін на дарозе.

У рабоце пасяджэння райвыканкама прымаў удзел начальнік дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі УУС аблвыканкама М. М. Караткевіч.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Н. ЛЕАНІДАВА