мобильная версия
Прамень

Наш "Прывал рыцара" будзе ў Маладзечне

Нумар - №181-182    Рубрыка - Гандаль

21.09.2011

Стаўбцоўскаму райспажыўтаварыству аказаны гонар прыняць удзел у рэспубліканскім свяце "Дажынкі", якое пройдзе напрыканцы верасня ў Маладзечне. З 22 райспажыўтаварыстваў Мінскай вобласці толькі 9 атрымалі запрашэнне быць удзельнікамі гэтага вялікага форуму аграрыяў краіны.

На "Дыжынкі" паедзе аддзел грамадскага харчавання. У агульнай тэматычнай праграме рэспубліканскага свята стаўбчане павінны прадставіць кухню па тэматыцы "Вялікае Княства Літоўскае. Нясвіжскі замак". Ідзе вялікая падрыхтоўка да свята. Грамадскае харчаванне закупіла ўжо пяць палатак, у ліку іх - палатка рэстаран-кухня з плітамі, халадзільнікамі, халадзільнымі скрынямі, мыйнай машынай і іншым абсталяваннем.

Стаўбчане разаб'юць на вуліцы рэстаран "Прывал рыцара" з адпаведным інтэр'ерам і кухняй, усё будзе стылізавана пад сярэдневякоўе. Акрамя таго, закуплены жароўня з "верцелам" і два шашлычныя мангалы з грылем. Будзе працаваць не толькі рэстаран на вуліцы, але і дзве гандлёвыя палаткі стаўбчан з прадукцыяй уласнай вытворчасці.

 Патрабаванні, якія выстаўляюцца да грамадскага харчавання, вельмі высокія. Таму цяпер кінуты ўсе сілы на тое, каб дастойна падрыхтавацца да свята, не ўпусціць важных момантаў і даставіць удзельнікам урачыстасці задавальненне і радасць, прадаставіўшы свае паслугі.

Пр