мобильная версия
Прамень

Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумар - №181-182    Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край

21.09.2011

Фотография 1

МІЛЬЁН ЗА ЛОМ

Сёлета насельніцтва ўжо здало стаўбцоўскаму цэху УП "Мінскутормет" 1,5 тысячы тон металалому.

- Разлік са здатчыкамі ажыццяўляецца на месцы, - зазначае начальнік цэха Валерый Шастак. - Людзям выгадна. Сярэдняя цана лому ўзнялася да 1 мільёна 200 тысяч рублёў.

Лом здаюць на перапрацоўку і прадпрыемствы. Эканамічна абгрунтаваны падыход да яго нарыхтоўкі тлумачыцца ў першую чаргу тым, што служыць ён у далейшым сыравінай для гіганта металургіі рэспублікі - Беларускага металургічнага завода.

 

НОВЫЯ МАГАЗІНЫ НА КОЛАХ

У лізінг райспажыўтаварыства набывае два новыя фургоны-аўтамагазіны. Гэта дасць магчымасць замяніць старыя, якія адпрацавалі свой тэрмін.

Арганізацыя работы магазінаў на колах - важны ўчастак дзейнасці спажывецкай кааперацыі. Усе аддаленыя маланаселеныя вёскі раёна абслугоўваюцца аўтамазінамі. А ў летні час - яшчэ і 44 садаводчыя таварыствы. Менавіта ў летні сезон найбольш прадукцыйна працуюць аўтамагазіны. За жнівень, напрыклад, нагрузка на адну машыну склала больша за 81 мільён рублёў.

 

ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫЧКІ

У гэтым годзе неўраджайны год на яблыкі як у прыватных садах, так і ў фермерскіх і сельгаставарыстваў. Гэта пацвердзілі нам і ў "ААТ "Вішнявецкі-агра", якое славіцца сваім садам. Цяпер садаводчая брыгада занята зборам яблыкаў. Сабрана тон 5. Яны паступяць у два ведамасныя магазіны таварыства, якія працуюць у Новым Свержані і Вішняўцы. Несартавыя яблыкі будуць адпраўлены на перапрацоўку на "БелНатурПрадукт".

Пры такім дэфіцыце цана на яблыкі трымаецца высокай. На Калгасным рынку прыватнікі прапаноўвалі іх пакупнікам у мінулыя выхадныя па 8-9 тысяч рублёў за кілаграм.

Пр