мобильная версия
Прамень

Як табліцу множання

Нумар - №181-182    Рубрыка - Ахова правапарадку

21.09.2011

З мэтай напамінку рабятам аб неабходнасці ўважлівага і бяспечнага руху па дарозе, у гімназіі № 1 праводзілася сустрэча старшакласнікаў з інспектарам ДАІ Д. Л. Яўсейчыкам. Спачатку вучням паказалі відэасюжэт "Дзяцінства на кастылях", дзе прыводзіліся выпадкі і наступствы абыякавых адносін да правілаў дарожнага руху. Затым Дзмітрый Леанідавіч правёў гутарку са школьнікамі, у ходзе якой таксама гаварыў аб сумных фактах безадказнасці дарослых і дзяцей.

Інспектар прывёў уражальныя лічбы. Адзначыў, што асноўнай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў па віне дзяцей у 40 працэнтах выпадкаў з'яўляецца пераход праезджай часткі перад  транспартам, які набліжаецца, і ў 30 працэнтах - нечаканы выхад на праезджую частку, калі вадзіцель аўтамабіля нават на малой хуткасці не ў стане рэзка затармазіць. Дзеці трапляюць у аварыі з-за слабога ведання правілаў дарожнага руху. А іх, словамі паэта, трэба знаць, як табліцу множання.

Хрысціна ПАЛЯШЧУК