За зборную Беларусі
Нумар - №181-182 Рубрыка - Спорт
21.09.2011

Юніёрская зборная Беларусі, у саставе якой футбалісты ва ўзросце да 18 гадоў, рыхтуецца да матчаў кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату Еўропы. У камандзе, якая днямі правяла кантрольныя матчы са зборнай Малдовы, выступае і наш зямляк, выхаванец Стаўбцоўскай ДЮСШ Максім Талейка. Летась Максім разам з усёй дружынай "Нёмана-Агра" да-біўся звання чэмпіёна Мінскай вобласці. А цяпер ён заяўлены за адну з мацнейшых каманд рэспублікі салігорскі "Шахцёр".
"Шахцёр" змагаецца за прызавое месца ў чэмпіянаце Беларусі. А юніёрская зборная, бліжэйшы рэзерв Нацыянальнай каманды краіны, мае сваю важную задачу. На стадыёнах Паўночнай Ірландыі належыць паспяхова згуляць з камандай гаспадароў, а таксама зборнымі Германіі і Чарнагорыі. Пераможца выйдзе ў фінальную стадыю турніру.
Кандыдатам у юніёрскую зборную з'яўляецца і нападаючы "Нёмана-Агра" Аляксей Рудзянок. Дарэчы, менавіта маладыя спартсмены змогуць выступаць у Алімпійскай зборнай Беларусі, якія заваявала права выступаць у будучым годзе на буйнейшых спаборніцтвах свету. І Максіму, і Аляксею бачна вышыня, да якой варта імкнуцца.






