мобильная версия
Прамень

Адбудзецца асвячэнне крыжа

Нумар - №183-185    Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына

23.09.2011

Паэтапна працягваюцца работы па ўзвядзенні Свята-Уваскрэсенскага храма ў горадзе  Стоўбцы. Многія са стаўбчан супрычыніліся да гэтай святой справы, хто чым можа аказвае дапамогу.

27 верасня, у дзень вялікага праваслаўнага свята - Узвіжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў жыцці прыхода адбудзецца значная падзея - асвячэнне крыжа на месцы будаўніцтва храма Уваскрэсення Хрыстовага, на скрыжаванні вуліц  Міру і Машынабудаўнікоў у новым мікрараёне райцэнтра.

Чын асвячэння будзе здзейснены ў 17 гадзін 30 мінут. У ім могуць прыняць удзел усе, у каго ёсць жаданне і будзе магчымасць.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ