мобильная версия
Прамень

Свае аргументы

Нумар - №183-185    Рубрыка - Спорт

23.09.2011

Фотография 1

Пакуль каманды выйдуць на поле, балельшчыкі ўзважваюць аргументы на паспяховы зыход сустрэчы для кожнага з калектываў. Нашы - гэтым усё сказана. Тым больш, яны ўзначальваюць турнірную табліцу, нападзенне грознае, абарона моцная, паўабарона тэхнічная і кемлівая... Але ж і сапернік не прыехаў, каб загадзя зга-дзіцца на перадачу чэмпіёнам трох пераможных ачкоў.

Свае амбіцыі, вядома, меліся і ў "Лівадзіі-Юні", якая выйшла на поле стадыёна ў Дзераўной супраць "Нёмана-Агра". Нашы суседзі з Дзяржынска, традыцыйна, - адна з мацнейшых футбольных каманд Міншчыны. І цяпер займае пазіцыю на турнірных прыступках бліжэй да лідараў, чым да аўтсайдараў.

Але прагучаў свісток суддзі, і ўсё стала на сваё месца. Як ні стараліся госці, але стрымаць нашага Ціханчыка не змаглі. Тры трапныя ўдары - такі на гэты раз бамбардзірскі рахунак Анатоля. Сетка варот  нёманцаў не ўскалыхнулася ні разу - 3:0 на карысць "Нёмана-Агра".

Наш, цяпер ужо стопрацэнтны, канкурэнт за званне чэмпіёнаў у сёлетнім годзе таксама не драмаў. "Іслач" дома расправілася з "Віліяй" -4:0. А вось уздзенцы пацярпелі няўдачу, у Клецку яны прайгралі  - 1:2. Пазіцыю кожнай  каманды бачым з турнірнай табліцы.

Да фінішу чэмпіянату вобласці засталося пяць тураў. Наперадзе яшчэ адказныя паядынкі. І адзін з іх адбудзецца заўтра, 25 верасня. Каманда "Нёман-Агра" выязджае ў Жодзіна. Сапернік стаўбчан вельмі няпросты. "Жодзіна-2007" смела адбірае ачкі ў многіх, нядаўна там пацярпела паражэнне і "Іслач". Усё ж у матчы з гэтай камандай у першым коле стаўбчане выйгралі. Спадзяёмся, што і новае супрацьстаянне будзе паспяховым.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА чэмпіянату Мінскай вобласці

 

"Нёман-Агра" (Стаўбцоўскі раён)

"Іслач" (Мінскі раён)

"Беліта-Вітэкс" (Уздзенскі раён)

"Жодзіна-2007"

"Забудова-2007" (Маладзечанскі раён)

"Лівадзія-Юні" (Дзяржынскі раён)

"Зорка" (Пухавіцкі раён)

"Вілія" (Вілейскі раён)

"Мясакамбінат" (Барысаўскі раён)

ФК "Старыя Дарогі"

"Аграсэрвіс" (Слуцкі раён)

ФК "Любань"

ФК "Клецк"

"Аўтамабіліст" (Салігорскі раён)

Г

21

21

21

21

21

21

21

21

21

21

21

21

21

21

В

15

15

13

11

8

9

8

8

7

7

7

5

5

2

Н

5

4

3

3

8

5

5

2

4

3

0

6

4

3

П

1

2

5

7

5

7

8

11

10

11

14

10

12

16

М

74-24

67-20

58-24

51-30

44-30

34-38

43-44

25-47

42-69

25-51

31-40

46-54

32-57

28-72

А

50

49

42

36

32

32

29

26

25

24

21

21

19

9

Ф. ФЯДОТАЎ