мобильная версия
Прамень

Своечасовая дапамога

Нумар - №183-185    Рубрыка - Афіцыйна

23.09.2011

Дзяржаўныя расходы на выплату насельніцтву дапамогі для закупу сельгаспрадукцыі складуць каля Br1,7 трлн. Першыя выплаты праведзены.

Дапамога выплачваецца па рашэнні Прэзідэнта Беларусі. Яе акажуць бюджэтнікам, непрацуючым пенсіянерам і атрымальнікам дапамог. Крыніцай фінансавання з'яўляюцца сродкі рэспубліканскага бюджэту і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Выплаты праводзяцца ў перыяд з 20 верасня па 1 кастрычніка.

Так, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы дапамога будзе аказана людзям, якія на 1 верасня 2011 года з'яўляліся работнікамі бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый, у тым ліку ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрміновай службы), работнікам органаў МУС і МНС, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Усяго бюджэтнікаў налічваецца 1 млн 11 тыс. чалавек. Выплаты ім будуць зроблены па асноўным месцы работы (службы).

Разавую дапамогу атрымаюць непрацуючыя атрымальнікі пенсій (незалежна ад яе памеру)  - 1 млн. 847,7 тыс. чалавек.

Дзеянне ўказа распаўсюджваецца і на атрымальнікаў дапамог. Гэта людзі, якія атрымліваюць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (308,3 тыс. чалавек), па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, якія атрымліваюць дапамогі на дзіця, інфіцыраванае ВІЧ, (11,9 тыс. чалавек), а таксама дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы, састарэлых, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, маючых патрэбу па заключэнні МРЭК або дзяржарганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе (39,5 тыс. чалавек).

Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва, матэрыяльная дапамога на набыццё сельгаспрадукцыі для гэтых катэгорый грамадзян будзе выплачана ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій і дапамог. Ужо складзены ведамасці, яны надрукаваны і накіраваны ў аддзяленні паштовай сувязі, банкаў і прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.

Выплаты праз аддзяленні паштовай сувязі пачнуцца 21 верасня, а 22-23 верасня - праз банкаўскія ўстановы. Тым, каму пенсіі дастаўляюць дадому, разам з пенсіяй прынясуць і матдапамогу.

"Калі ў чалавека няма магчымасці атрымаць дапамогу ў верасні з-за асабістых абставін (знаходзіцца на лячэнні, на адпачынку, за межамі краіны і г. д.), Br500 тыс. будуць выплачаны яму крыху пазней  - у кастрычніку, - растлумачыла БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. -  Усе людзі, якім па ўказу належыць матэрыяльная дапамога, яе атрымаюць".

Кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацыі.

БелТА