З першых вуснаў
Нумар - №186-187 Рубрыка - Афіцыйна
27.09.2011
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: "Калі я гавару аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый - гэта зона адказнасці дзяржавы. Паралельным курсам павінны рухацца ўсе вытворчыя камерцыйныя структуры, павышаючы даходы насельніцтва".
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік: "У далейшым узмацненне сацпадтрымкі будзе ажыццяўляцца праз павелічэнне памераў пенсій (дата вызначана ўказам - з 1 лістапада бягучага года) і павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду. Да павышэння тарыфная стаўка першага разраду будзе індэксавацца ў адпаведнасці з інфляцыяй".
Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна: "Калі ў чалавека няма магчымасці атрымаць дапамогу ў верасні з-за асабістых абставін (знаходзіцца на лячэнні, на адпачынку, за межамі краіны і г. д.), Br500 тыс. будуць выплачаны яму крыху пазней - у кастрычніку. Усе людзі, якім па ўказу належыць матэрыяльная дапамога, яе атрымаюць".
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка: "Для насельніцтва гэта сур'ёзная матэрыяльная падтрымка, якая ў пэўнай ступені дапаможа змякчыць негатыўнае ўздзеянне на ўзровень іх жыцця ў сувязі з ростам цэн на асноўныя прадукты харчавання і паслугі. Да нас вельмі шмат звяртаецца людзей, якія выказваюць падзяку за такі клопат і ўвагу".






