Рэканструкцыя мемарыяла
Нумар - №1-3 Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек
05.01.2012
Важныя арганізацыйныя пытанні вырашае цяпер старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Стаўбцоўскага раёна Рыгор Мамайка. У райвыканкаме ён атрымаў падтрымку ініцыятывы па рэканструкцыі помніка-манумента воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку. Помнік васьмі загінуўшым у афганскай вайне знаходзіцца ля раённага Цэнтра культуры.
Плануецца, што рэканструкцыя мемарыяла будзе ажыццёўлена з фінансавай падтрымкай райвыканкама і на ахвяраванні арганізацый, прадпрыемстваў і прыватных асоб. Цяпер распрацоўваецца дызайн мемарыяла. Падтрымку праекта аказваюць усе 98 членаў Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Стаўбцоўскага раёна.






