Номер №11-13
Нумар №11-13 ад 21.01.2012
Кароткім радком

У НАШАЙ КРАІНЕ.
У ВОБЛАСЦІ
Таямніца нараджэння хлеба

Яе апетытнымі боханамі на Стаўбцоўшчыне не раз сустракалі важных гасцей, у тым ліку і з-за мяжы. Яе хлеб упрыгожваў не адзін год раённае свята працы і ўрачыстасць у Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Ды і сама Марыя Аляксееўна, хоць ужо на пенсіі, да гэтых урачыстасцяў мае самыя непасрэдныя адносіны – усё жыццё працавала на жывёлагадоўчай ферме. Яе хлеб спрабаваў біскуп і іншыя паважаныя асобы ў сане, якіх сустракалі ў мясцовым касцёле. І нават Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, што засведчыў сюжэт з тэлевізійнага рэпартажа, з паклонам паклаў руку на боханы хлеба, спечаныя Марыяй Бець на рэспубліканскае свята "Дажынкі" ў Слуцку. Яе хлеб заказвалі на вяселлі, яго павезлі ў свае краіны госці Стаўбцоўшчыны. І ніякія прысмакі не маглі перасягнуць водар гэтага скарбу.
Сталіца ўсё бліжэй
Многія жыхары Стаўбцоўшчыны ўжо ацанілі камфортныя ўмовы руху на электрацягніку швейцарскай фірмы. І хаця білет каштуе крыху даражэй, чым на звыклую электрычку, але пераваг шмат. Не пройдзе гадзіны, а вы ўжо ў Мінску! І да Баранавіч можна даехаць за хвілін 40. Толькі вось на лініі Мінск – Брэст курсіруе ў суткі пакуль толькі адзін такі поезд. І месцы ў вагонах на яго звычайна заказваюцца папярэдне.
Званне "ўзорны" – "Батлейцы"

Прыемная навіна прыйшла ў аддзел культуры райвыканкама: рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дзіцячаму тэатру "Батлейка" Дзераўнянскай школы мастацтваў прысвоена званне "ўзорны".
Уменне ладзіць з людзьмі

Шмат работы перад навагоднімі святамі выпала работнікам Любкаўшчынскага аддзялення паштовай сувязі. Галоўным клопатам для паштавікоў была падпісная кампанія на перыядычныя друкаваныя выданні.
Навіны Стаўбцоўшчыны

КАНТРАКТ З КІТАЙСКАЙ КАМПАНІЯЙ.
САБРАЛІСЯ Ў КАПЫЛІ.
ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА СВАЙГО ЦЯЧЭННЯ.
БУДУЧАЕ ЗА "ЭКСТРАЙ".
БЕТАНУЮЦЬ ВЫГУЛЫ.
АТРАД ДЛЯ ФЕРМАЎ
Падзеі і здарэнні
ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, столькі ж зроблена адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні выдадзены тром маленькім жыхарам раёна: Кірылу Лаўрыновічу, Вераніцы Шэлест і Ганне Пальчык.
Іх рукі песцілі насенне

З дня заснавання ДУ "Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па Стаўбцоўскім раёне" споўнілася шэсцьдзясят гадоў – адметная дата ў гісторыі яе нешматлікага калектыву, які складаецца з дзевяці чалавек. Першым кіраўніком, на той час Стаўбцоўскай дзяржінспекцыі па якасці насення, была Таццяна Мірановіч, якая ўзначальвала арганізацыю на працягу васьмі гадоў. Менавіта яе рукою быў занесены першы запіс у кнігу загадаў – звычайны школьны сшытак, які цудам захаваўся ў архівах і стаў адной з рэліквій арганізацыі. Насенная інспекцыя размяшчалася каля будынка ўпраўлення сельскай гаспадаркі (цяпер тут дзіцячы сад № 1). У шасцідзясятыя – сямідзясятыя гады кіраўніцтва ажыццяўлялі спачатку Казімір Суднік, а затым Зінаіда Суднік. Цяперашні кіраўнік Іван Новік – пяты па ліку. Ён узначальвае арганізацыю дзесяць гадоў, змяніў на гэтай пасадзе Барыса Пяткевіча.
Прыярытэт – кармавым культурам
На пачатку кожнага года, як і звычайна, актывізуецца работа агранамічных службаў гаспадарак раёна. Яно і зразумела – не паспееш азірнуцца, як ажывуць веснавыя палеткі. Да таго ж, вясна можа быць ранняй, таму трэба ўжо сёння трывала рыхтавацца да сяўбы. Аб тым, як спрацавалі работнікі раслінаводчай галіны летась, і аб планах на сёлетні год – размова з галоўным аграномам ААТ "Вялікі Двор" Генадзем Бязушкам.
У чаканні вясны

Па выніках раённага агляду-конкурсу машынна-трактарны парк ААТ "Жацерава" заняў першае месца сярод аднатыпных падраздзяленняў сельгаставарыстваў раёна. І лепшымі ў плане навядзення парадку на тэрыторыі і ў мехмайстэрні, гатоўнасці рамонтнай базы да работы ў зімовых умовах яго працаўнікі сталі па праву. Варта адзначыць, што гэтаму падраздзяленню шмат увагі ўдзяляе і дырэктар Іван Краўчук. Інжынер па адукацыі, Іван Васільевіч дасканала разбіраецца ў тэхніцы.
Краязнаўчы каляндар

530 гадоў таму назад (1482 г.) – першае архіўнае ўпамінанне пра Свержань, які, згодна з прывілеяй (граматай) караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Казіміра, быў перададзены ў валоданне нейкаму Ёсіпу Дзмітраву ад нябожчыка пана Германа, гараднічага Віленскага.
Гады, як памяці старонкі

Змяшчаючы на старонцы "Панямонь" краязнаўчы каляндар, зноў даводзіцца паўтараць тое, што гаворыцца практычна штогод. Шчырая ўдзячнасць нястомнаму рупліўцу на краязнаўчай ніве Стаўбцоўшчыны Аляксандру Турко. І шкадаванне, што такая аб'ёмная праца выпадае на долю аматару. Зразумела, ён далёка не поўнасцю змог ахапіць багацце падзей і фактаў з гісторыі нашага роднага краю дзеля азнаменавання іх у юбілейныя гады. "Круглых" і "паўкруглых" дат магло б сабрацца і значна больш. Але ж у другіх раёнах, скажам, суседніх Уздзенскім, Дзяржынскім, над храналогіяй працуюць калектывы падрыхтаваных спецыялістаў мясцовых музеяў. А ў нас, калі не лічыць супрацоўнікаў філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у якіх свая спецыфіка, усё пакуль грунтуецца на энтузіязме...
Шчодрая куцця, бліны-аладачкі

Як і некалі, дзяўчаткам
Рупіць пагадаць на святкі.
Пагадаюць на шчадрэц,
Хто з іх пойдзе пад вянец.
Чытайце ў нумары газеты

Бацькаўшчына: “У ГІСТОРЫІ – МЯСТЭЧКА СТОЎБЦЫ” – артыкул Святланы Адамовіч чытайце на 4-й старонцы газеты.
Добраўпарадкаванне: “ЯКІЯ НАШЫ ФЕРМЫ?” – фотарэпартаж РЦГіЭ з сельгаставарыстваў раёна – на 5-й старонцы нумара.
Ваша здароўе: “НАСТУПАЕ СЕЗОН ГРЫПУ” – парады загадчыцы аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірыны Пятровіч; Гараскоп: “АСТРАЛАГІЧНЫ ПРАГНОЗ” для чытачоў “Праменя” ад астролага Наталлі Бяловай – 12-я старонка.






