Шчодрая куцця, бліны-аладачкі
Нумар - №11-13 Рубрыка - Культура
20.01.2012


Як і некалі, дзяўчаткам
Рупіць пагадаць на святкі.
Пагадаюць на шчадрэц,
Хто з іх пойдзе пад вянец.
Дзе там жаніхова хата,
Ці прыгожы, ці багаты,
Ці ўмелы, ці вясёлы,
Хударлявы ці дзябёлы?
Ці ахвочы ён да працы,
Ці ўмее цалавацца?
А ад шчодрай ад куцці
Будуць шчодрыя зяці.
Будуць ехаць, як дамоў,
К любай цешчы, да бліноў.
У роце растаюць блінкі,
Мажце іх на два бакі!
Васіль ЗЯНЬКО (фота)






