Званне "ўзорны" – "Батлейцы"
Нумар - №11-13 Рубрыка - Культура
20.01.2012

Прыемная навіна прыйшла ў аддзел культуры райвыканкама: рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дзіцячаму тэатру "Батлейка" Дзераўнянскай школы мастацтваў прысвоена званне "ўзорны".
Тэатру гэтаму 6 гадоў, рэжысёрам яго з'яўляецца выкладчык тэатральнага аддзялення Наталля Сіняўская. Репертуар тэатра адметны тым, што грунтуецца на мясцовым матэрыяле, хоць ёсць і іншыя пастаноўкі з выкарыстаннем твораў фальклорных, беларускіх і рускіх аўтараў. Тэатр мае дыпломы розных конкурсаў, а цяпер вось - яшчэ і званне. Гэта сапраўдны падарунак кіраўніку і акцёрам у светлыя ражджэственскія дні.
На сучасны момант у нас у раёне 28 творчых калектываў, якія маюць званні "народны" і "ўзорны", з іх 12 - дзіцячых.






