Номер №14-15
Нумар №14-15 ад 25.01.2012
Да 20-годдзя дыпламатычных адносін з КНР
Беларусь апошнім часам ні з адной краінай не рухаецца наперад у двухбаковых адносінах так хутка, як з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучым СМІ Кітая, прымеркаваным да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.
Кароткім радком

У НАШАЙ КРАІНЕ.
У ВОБЛАСЦІ
Таццянін дзень

Зіма белымі пушынкамі аздабляе наваколле ў Таццянін дзень. Белая пяшчота падбадзёрыла дарожны настрой і Таццяны Місюкевіч – інспектара раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва якраз на шляху да пажылых пацыентаў. Гэты дзень амаль супаў з яе асабістым днём нараджэння. Зусім яшчэ нядаўна яна мела непасрэднае дачыненне і да другой адмеціны Таццянінага дня, які студэнцтва лічыць сваім. У мінулым годзе Таццяна паспяхова закончыла завочнае аддзяленне Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.
Адкуль вытокі?
Ёсць святы, якія палюбіліся, сталі адметнымі ў нашым жыцці. Да ліку іх можна аднесці і Таццянін дзень. Гісторыя гэтага свята звязана з рымлянкай Таціянай, якая жыла ў ІІІ стагоддзі ад Р. Х., і якой прадстаяла сваё праведнае жыццё ўвянчаць вянцом мучаніцтва.
Год Надзеі
Больш за 5,5 мільёна рублёў ахвяраванняў ужо паступіла ад жыхароў раёна на дабрачынны рахунак маленькай стаўбчанкі Надзі Канашэнка.
Каб пасвятлела на душы

Для рэдакцыі нашай газеты была радасць паведамляць пра справы міласэрнасці ў святыя ражджэственскія дні. У кожным нумары ішлі інфармацыі і рэпартажы на гэтую тэму. Такія публікацыі даюць магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да дабрачыннасці, дапамагаюць крануць сэрца чалавека і пабудзіць яго самому стварыць добрую справу.
Каля дзесяцітысячнай вяршыні

Выдатнага поспеху дасягнулі аператары машыннага даення МТФ "Пагарэлае" ААТ "Радзіма Якуба Коласа", якія за мінулы год надаілі ў сярэднім ад кожнай каровы па 9795 тысяч кілаграмаў малака, прыбаўка да леташняга склала 585 кілаграмаў. Зінаіда Ланкевіч, Ніна Зяньковіч, Святлана Нагорная і Лідзія Клундук маюць вынікі адпаведна 9993, 9991, 9908 і 9411 кілаграмаў. Такі высокі паказчык атрыманы жанчынамі ўпершыню.
"Колас" становіцца гаспадаром
У ААТ "Радзіма Якуба Коласа" адбыўся няпланавы сход акцыянераў – іх больш за 600 чалавек, з вялікай колькасцю пенсіянераў. Іх запрасілі ў Любкаўшчынскі дом культуры, каб атрымаць іх згоду на продаж маёмасці таварыства – птушнікаў. Пабудаваны яны былі яшчэ калі кіраваў калгасам Канстанцін Каробка – 25 гадоў назад. Апошнія 8 гадоў памяшканні і камунікацыі арандуе для вытворчых патрэб СЗАТ "Птушкафабрыка "Колас".
Больш за трыццаць

Больш за 30 гадоў за рулём. Згадзіцеся, што гэта не мала. І ўсё ў роднай гаспадарцы – ААТ "Вішнявецкі-агра". Тут Яраслаў Ажгірэвіч адзін з вопытнейшых. Самыя розныя грузы, у любы час, пару года і надвор'е прыходзіцца перавозіць сціпламу вясковаму працаўніку на сваёй падношанай гадамі і дарогамі аўтамашыне. З новым годам – новыя клопаты. І Яраслаў Ажгірэвіч заўсёды гатовы ў рэйс.
Сельская гаспадарка Стаўбцоўшчыны
З ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМКАЙ. ПАСЛЯ АГЛЯДУ МАШЫННАГА ДВАРА
Па плану Следчага камітэта

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 года № 409 быў створаны Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2012 года ён пачаў сваю дзейнасць. Начальнікам Стаўбцоўскага раённага аддзела Следчага камітэта прызначаны Аляксандр Аляксандравіч Рубін, у недалёкім мінулым – намеснік начальніка райаддзела міліцыі – начальнік папярэдняга следства. Прапануем нашым чытачам інтэрв'ю з ім.
Дзесяць крытэрыяў для міліцыі
У мінулым годзе райаддзелам міліцыі быў рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, ахове грамадскага парадку і грамадскай бяспецы. Агульная ацэнка дзейнасці стаўбцоўскіх міліцыянераў, вызначаная па дзесяці крытэрыях, – станоўчая.
Выйшла з аўто... на хаду
Здарэнне, якое адбылося з 17-гадовай стаўбчанкай, выклікае шок. На хаду дзяўчына стала "выходзіць" з аўтамабіля.
Зайграй, знакаміты артыст!

У пярэдадзень калядных святаў наш славуты зямляк заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко даў у Белдзяржфілармоніі святочны канцэрт, прысвечаны свайму 50-годдзю.
Абсягі футбольнага далягляду

Знакаміты ў футбольным свеце Алег Чыкун не забывае сваіх землякоў. І цяпер ён завітаў у рэдакцыю, каб расказаць аб планах і перспектывах самай папулярнай спартыўнай гульні. Ён тут на самым пульсе падзей, бо выбраны намеснікам асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Навін, вядома, шмат.
Об установлении и введении в действие на территории Столбцовского района курортного сбора
Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 90
Чытайце ў нумары газеты

Нашы сэрцы – дзецям: “ПАДЗЯЛІСЯ ЦЯПЛОМ” – артыкул Алены АСАЁНАК, старшыні праўлення раённага аб’яднання “Шматдзетная сям’я”, чытайце на 4-й старонцы газеты.
Увага!: “РЭЙС У “МАРШРУТЦЫ” – рэкамендацыі Дзмітрыя ВОРАНАВА, начальніка аддзела ДАІ райаддзела міліцыі, – на 4-й старонцы нумара.
Ваша здароўе: “ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД АДЗЁРУ” – парады Ірыны Пятровіч, загадчыцы аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, – 5-я старонка.






