мобильная версия
Прамень

Год Надзеі

Нумар - №14-15    Рубрыка - Дабрачыннасць

24.01.2012

Больш за 5,5 мільёна рублёў ахвяраванняў ужо паступіла ад жыхароў раёна на дабрачынны рахунак маленькай стаўбчанкі Надзі Канашэнка.

Для яе бацькоў гэта адчувальная падтрымка, неабходная для лячэння  жаданай дачушкі-першынца. 8 студзеня, дарэчы, яна адзначыла свой чарговы дзень нараджэння. Ёй споўнілася чатыры гады. Не лішне будзе яшчэ раз пажадаць Надзейцы самага моцнага здароўя. Любоў і пяшчоту сваіх бацькоў яна адчувае кожны дзень, кожную мінуту, а вось здароўя дзяўчынцы сапраўды не хапае.    

- Увесь 2012 год будзе прысвечаны Надзі Канашэнка, - гаворыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк. - На працягу года наша арганізацыя пастараецца зладзіць дабрачынныя, працоўныя акцыі (вельмі хочацца правесці і дабрачынны марафон), каб расказаць пра гэтую сям'ю і сабраць больш сродкаў для лячэння дзяўчынкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ