Таццянін дзень
Нумар - №14-15 Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны
24.01.2012

Зіма белымі пушынкамі аздабляе наваколле ў Таццянін дзень. Белая пяшчота падбадзёрыла дарожны настрой і Таццяны Місюкевіч - інспектара раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва якраз на шляху да пажылых пацыентаў. Гэты дзень амаль супаў з яе асабістым днём нараджэння. Зусім яшчэ нядаўна яна мела непасрэднае дачыненне і да другой адмеціны Таццянінага дня, які студэнцтва лічыць сваім. У мінулым годзе Таццяна паспяхова закончыла завочнае аддзяленне Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.






