Номер №16-18
Нумар №16-18 ад 28.01.2012
Кароткім радком

У НАШАЙ КРАІНЕ.
У ВОБЛАСЦІ
Унікальная аперацыя
Нашу краіну абляцела вестка, што ў Беларусі ўпершыню ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансплантацыі органаў і тканак праведзена ўнікальная аперацыя па перасадцы комплексу "печань-нырка". Такія аперацыі рэдкасць і ў свеце. Для нас гэтая навіна цікавая і тым, што пацыентам быў 52-гадовы мужчына са Стаўбцоўскага раёна.
Горад павінен быць прыгожым

“Горад павінен быць прыгожым, утульным, светлым”, – такімі словамі сустрэлі маю зацікаўленасць брыгадзіры службы энергетыкаў філіяла Мінскага маторнага завода Андрэй Пугачоў і Алег Фенька, якія прыкладвалі сваё прафесійнае майстэрства на электралініі да новых стаўбцоўскіх забудоў, устанаўліваючы са сваімі энергетыкамі вулічнае асвятленне ў мікрараёне, дзе справілі наваселлі многія завадчане.
Зоркі спяюць для Надзі
19 лютага ў 16 гадзін у раённым Цэнтры культуры пройдзе вялікі дабрачынны канцэрт "Разам дапаможам Надзі!" з удзелам зорак беларускай эстрады.
Навіны Стаўбцоўшчыны

СПРАВА НА 100 МІЛЬЁНАЎ.
СЕМ РЭЙСАЎ СА СТАЛІЦЫ.
ЗІМА ВЫПРАБОЎВАЕ.
РАДУЕ, КАЛІ Ў СТАТЫСТЫЦЫ – НУЛЬ.
ПЕРАВАГА АЙЧЫННЫМ
Свая гульня
Першы ў новым годзе раённы Дзень прафілактыкі прайшоў на базе Вішнявецкай школы.
Сельская гаспадарка
КРУГЛЫ СТОЛ – ДЛЯ ВЕДАЎ. ПРАГРАМА НАСЫЧАНАЯ
Тыдзень Стаўбцоўшчыны

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 5 шлюбаў. Выдадзены пасведчанні аб нараджэнні дзесяці маленькім жыхарам Стаўбцоўшчыны: Лізавеце Конюх, Ільі Лукашэвічу, Захару Федаровічу, Цімафею Скараходаву, Наталлі Саўчук, Ганне Тубальцавай, Мікалаю Ішчанку, Максіму Сафараву, Максіму Тарабешу і Раману Лапко.
Паясы Марыі Вырастка

У гэты вясковы дом у Прудах часта заходзяць людзі. Ды якія! Навуковыя супрацоўнікі з Мінска, студэнты мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў. 78-гадовая Марыя Вырастка прымае ўсіх, паказвае свой скарб – саматканыя коўдры, посцілкі, вышываныя ручнікі, пакрывалы на падушкі. І паясы – да іх асаблівы інтарэс. І не толькі паказвае, але і майстар-клас правядзе, пакажа як зрабіць рукамі пояс. Нас у хаце Марыі Іосіфаўны зацікавіў і яшчэ адзін твор мастацтва – даўняя самаробная шафа. Найпрыгажэйшая рэч! Для сённяшніх аматараў даўніны такая мэбля мае неацэннае багацце. Любуючыся на прыгожыя вышытыя і тканыя рэчы, саграваючыся цяплом, якое ад іх зыходзіць, мы пытаемся ў Марыі Іосіфаўны, хто яе навучыў такому майстэрству?
Будучае за сучаснымі комплексамі

Па 9459 кілаграмаў малака ад каровы надаілі летась аператары машыннага даення МТФ "Вялікі Двор" аднайменнага сельскагаспадарчага таварыства. Завіхаюцца на новай ферме чатыры аператары машыннага даення. Галоўны заатэхнік Міхаіл Мікуліч даводзіць, што працуюць тут лепшыя сярод лепшых – Ірына Ціменка, Людміла Марзалюк і дзве Наталлі – Мяшок і Хмель, якія цалкам апраўдваюць аказаны ім кіраўніцтвам давер.
Вынікі года ў малочнай і мясной галінах
За мінулы год жывёлаводамі малочных цэхаў сельгаставарыстваў раёна надоена 72424,5 тоны малака, што на 1074,5 тоны менш за папярэдні год. Павялічылі вытворчасць ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі шэсць гаспадарак.
Важкія прыбаўкі
Ладзяцца малочныя справы ў ААТ "Каганец", дзе два гады запар жывёлаводы прыбаўляюць па надоях на карову больш за тону.
Лідзіруе Кавалеўская
Павялічваецца вытворчасць мяса свініны на СТК "Крамец" ААТ "Вішнявецкі-агра". За мінулы год тут вырашчана 2542,3 тоны.
Працуюць разам

Самы высокі вынік па надоях малака ад каровы ў ААТ "Жацерава" атрымала аператар машыннага даення Алена Карэпанава – 7418 кілаграмаў. Прыбаўка да леташняга паказчыка склала паўтоны. Алена Вячаславаўна завіхаецца на МТФ "Горкі". Яна не навічок у жывёлагадоўлі. Прыехала працаваць у таварыства пяць гадоў назад. Жанчына і да гэтага мела немалы працоўны стаж па абранай спецыяльнасці. Разам працуе на ферме слесарам і яе муж Аляксей Сторажаў.
Зноў у ліку лепшых
Тэхнікі-асемянатары Вячаслаў Супрун з ААТ "Радзіма Якуба Коласа" і Галіна Канатка з ААТ "Каганец" атрымалі летась па 111 цялят на 100 кароў ад кароў – гэта самыя высокія паказчыкі. У Раісы Жук з "Каганца" таксама добры вынік – 109 цялят. Усе тэхнікі-асемянатары вопытныя спецыялісты, працуюць у жывёлагадоўчай галіне больш за тры дзесяцігоддзі. Шчырыя і добрасумленныя. Іх неаднойчы заахвочвалі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Чытайце ў нумары газеты

Спецвыпуск “Праменя”: “АЛЬБУЦКІ КУФЭРАК” – 3-я і 4-я старонкі газеты.
ПРАГРАМА ТЭЛЕБАЧАННЯ – 6-я і 7-я старонкі “Праменя”.
РЭКЛАМА, АБ’ЯВЫ – 8-, 9-, 10, 11-я старонкі газеты.
Гараскоп: “АСТРАЛАГІЧНЫ ПРАГНОЗ” для чытачоў “Праменя” ад астролага Наталлі Бяловай – 12-я старонка.






