мобильная версия
Прамень

Кароткім радком

Нумар - №16-18    Рубрыка - Афіцыйна

27.01.2012

Фотография 1

У НАШАЙ КРАІНЕ

Працоўныя пенсіі ў лютым у выніку пераразліку павялічацца ў сярэднім на 24 працэнты. Гэта павышэнне адчуюць на сабе звыш 2,4 мільёна чалавек. Сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросце складзе прыблізна 1 мільён 250 тысяч рублёў.

Беларусь паспяхова пераходзіць на лічбавае тэлебачанне на фоне многіх краін Еўропы і Амерыкі. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко. Пераход на лічбавае вяшчанне да 2015 года - глабальны працэс, які закранае ўсе слаі насельніцтва Беларусі. Цяпер інфраструктура, звязаная з перадачай сігнала, па сутнасці пакрывае ўсю тэрыторыю краіны, таму лічбавае тэлебачанне могуць мець больш за 94 працэнты беларусаў. Можна будзе выбіраць перадачы з даволі значнага пакета з 30-40 каналаў.

Жыхары Беларусі сталі больш купляць прадукты харчавання і прамысловыя тавары айчыннай вытворчасці, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Так, у 2011 годзе доля продажаў гандлёвымі арганізацыямі тавараў айчыннай вытворчасці склала 75,7 працэнта.

Мінск будзе пераведзены на водазабеспячэнне толькі з мясцовых крыніц на працягу 3-4 гадоў. Цяпер заканчваюцца гідрагеалагічныя работы па ацэнцы і прагнозе якасці падземных вод.

 

У ВОБЛАСЦІ

Мінаблвыканкам зацвердзіў праграму мерапрыемстваў па правядзенні ў Нясвіжы рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца 2012 года". Несвіжан і гасцей горада чакае каля 60 захапляючых падзей. Ужо напрыканцы студзеня маштабную акцыю распачне святочны канцэрт "Мой горад - мой гонар".

(Па матэрыялах БелТА і публікацыях "Мінскай праўды")