мобильная версия
Прамень

Лідзіруе Кавалеўская

Нумар - №16-18    Рубрыка - Сельская гаспадарка

27.01.2012

Павялічваецца вытворчасць мяса свініны на СТК "Крамец" ААТ "Вішнявецкі-агра". За мінулы год тут вырашчана 2542,3 тоны.

А апошні месяц года стаў увогуле багатым на здабыткі - сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы на вырошчванні і адкорме дасягнулі 579 грамаў, што на 89 грамаў вышэй за адпаведны перыяд летась. Толькі на Стаўбцоўскі мясакамбінат адгружана 1725 свіней сярэдняй вагой  108 кілаграмаў. Лепшага паказчыка сярод аператараў па адкорме свіней дасягнула Наталля Кавалеўская. Старання і ўмення гэтай жанчыне не займаць -  гадаванцы ў яе групе прыбавілі ў снежні па 722 грамы, а за мінулы год яна мае сярэднясутачны паказчык 594 грамы.

Пр