Свая гульня
Нумар - №16-18 Рубрыка - Адукацыя
27.01.2012
Першы ў новым годзе раённы Дзень прафілактыкі прайшоў на базе Вішнявецкай школы.
Аддзелы па справах моладзі і адукацыі, раённы камітэт БРСМ, інспекцыя па справах непаўналетніх і аддзел ДАІ райаддзела міліцыі, цэнтр здароўя дзяцей і падлеткаў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прывезлі для школьнікаў цікавых гасцей і насычаную прафілактычную праграму.
Малодшым рабятам быў паказаны фільм "Добрыя дарогі дзяцінства" і відэапрэзентацыя па папярэджанні курэння. З вучнямі 5-7 класаў сацыяльна-педагагічны цэнтр правёў мультымедыйныя заняткі, скіраваныя супраць ужывання алкаголю, а цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прапанаваў урок здароўя. Перад дзецьмі выступіў айцец Генадзій. Васьмі- і дзевяцікласнікі сустрэліся з людзьмі ў пагонах - супрацоўнікамі пажарнай службы і міліцыі, а для старшакласнікаў быў арганізаваны трэнінг па праблеме ВІЧ/СНІД. Вішнявецкія школьнікі падрыхтавалі ў адказ эрудыцыён "Свая гульня". А ў 14 гадзін гульня перанеслася ў спартыўную залу школы, дзе памераліся сіламі каманды старшакласнікаў і моладзі ААТ "Вішнявецкі-агра". Пераможцаў і ўдзельнікаў спартландыі аддзел па справах моладзі адзначыў, па добрай традыцыі, салодкімі прызамі.
Традыцыя правядзення на Стаўбцоўшчыне Дзён прафілактыкі пакуль маладая, яна ўзяла пачатак напрыканцы мінулага года і, адметна, -з самай вялікай школы горада № 3. Але Дзень прафілактыкі плануецца правесці літаральна ў кожнай школе раёна. На чарзе - Засульская.






