мобильная версия
Прамень

Важкія прыбаўкі

Нумар - №16-18    Рубрыка - Сельская гаспадарка

27.01.2012

Ладзяцца малочныя справы ў ААТ "Каганец", дзе два гады запар жывёлаводы прыбаўляюць па надоях на карову больш за тону.

У параўнанні з пазалеташнім паказчыкам вытворчасць малака павялічылася амаль на чвэрць, за мінулы год атрымана 4998,5 тоны. Сярод малочнатаварных фермаў самы высокі паказчык дасягнуты на МТФ "Ячонка"  (брыгадзір Леанід Макась), дзе плюс склаў 1783 кілаграмы, а атрымана ад кожнай малочніцы па 6267 кілаграмаў малака. Упершыню ў гісторыі гаспадаркі аператар машыннага даення Тамара Тарасевіч надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 7073 кілаграмы малака. Яе калегі па працы Святлана Жук, Таццяна Вішнеўская і Антаніна Бондар маюць вынікі 6772, 6749 і 6508 кілаграмаў. Усе даяркі прыбавілі да мінулагодняга больш за дзве тоны, а Вішнеўская  мае плюс 3340 кілаграмаў.

Пр