Зоркі спяюць для Надзі
Нумар - №16-18 Рубрыка - Акцыі
27.01.2012
19 лютага ў 16 гадзін у раённым Цэнтры культуры пройдзе вялікі дабрачынны канцэрт "Разам дапаможам Надзі!" з удзелам зорак беларускай эстрады.
Усе сродкі ад яго будуць пералічаны для лячэння чатырохгадовай стаўбчанкі Надзі Канашэнка.
- Практыка правядзення такіх канцэртаў з удзелам знакамітых артыстаў на Стаўбцоўшчыне ўжо ёсць, - зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк. - Білеты разыходзяцца літаральна за некалькі дзён, а сам канцэрт праходзіць на адным дыханні. У мінулым годзе так мы збіралі сродкі для хворага хлопчыка Антона Бандаровіча.
Вядома, што ў канцэрце прымуць удзел Пётр Ялфімаў, Вольга Плотнікава, Андрэй Хлястоў, дзядзя Ваня, Леся Кодуш і Слава Нагорны, Святлана Агарвал, Ксанта, Аляксандра Мяхай, групы "Топлес", "Тры кіты", Black FOKS. Вядучыя канцэрта - Алег Ціткоў і Надзея Цімафеева.
Набыць білет на канцэрт і такім чынам зрабіць ахвяраванне на карысць маленькай Надзі можна, заказаўшы білет па тэл. 5-22-87, 5-59-43, 5-33-44. Кошт яго - 30 тысяч рублёў. Жадаючыя могуць пералічыць грошы для лячэння непасрэдна на дабрачынны рахунак 000011.






