2012 – Год кнігі
Нумар - №4-5 Рубрыка - Афіцыйна
10.01.2012

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 618 "Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні гэтага года.
Аб'яўленне ў Беларусі Года кнігі з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры - прадмет асаблівага клопату дзяржавы.






