мобильная версия
Прамень

Сельскае жыццё

Нумар - №4-5    Рубрыка - Сельская гаспадарка

10.01.2012

ЗАСТРАХАВАЛІ РАПС

Пад азімым рапсам у сельгаставарыствах раёна сёлета занята 4010 гектараў. Каб абараніць сельгасвытворцаў ад розных нечаканасцяў падчас яго вырошчвання - засухі, граду, ліўневых дажджоў і т. п., у бягучым годзе ўведзена абавязковае страхаванне пасеваў гэтай тэхнічнай культуры. Да таго ж, азімы рапс не зусім добра і перазімоўвае: пазалетась загінула 70 працэнтаў пасяўных плошчаў, а летась - трэцяя частка. Варта згадаць, што ўжо не першы год сельгаставарыствы страхуюць збожжавыя культуры.

 

НОВЫЯ САРТЫ

Сярод ужо апрабаваных гаспадаркамі раёна азімых збожжавых культур летась пасеяна дванаццаць новых айчыннай і замежнай вытворчасці, якія добра перазімоўваюць і аддзячваюць высокай ураджайнасцю. Гэта жыта - "Пламя" і "Афелія", трыцікале - "Вітон", "Прада", "Марка", "Кастусь", "Імпульс" і "Антось", пшаніца - "Танацыя", "Маркіза", "Узлёт" і "Спектр". Усходы здольны перанесці даволі моцныя маразы, а вось гэтымі днямі, разам з раней раяніраванымі, яны выпрабоўваюцца на трываласць цёплым надвор'ем. Зразумела, гэта не на карысць раслінам, але аграномы спадзяюцца на спрыяльны зыход.

Пр