мобильная версия
Прамень

І пастаяльцы рыхтуюць віншаванні

Нумар - №6-8    Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек

13.01.2012

Сваё прафесійнае свята работнікі Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната па традыцыі сумяшчаюць з навагоднімі. 

Спрыяе гэтаму іх блізкае каляндарнае суседства, а таксама тое, што падрыхтоўка святочнай праграмы займае цэлы месяц, а то і паўтара. 

Работнікі дома-інтэрната ладзяць канцэрт у калектыве, дзе працуюць 270 чалавек, выключна ўласнымі сіламі. Сярод іх - нямала таленавітых спевакоў, артыстаў-імправізатараў. Віншаванні ім з прафесійным святам рыхтуюць, як правіла, і пастаяльцы. Праходзіць усё гэта цікава, душэўна.

А непасрэдна ў святочны дзень двое прадстаўнікоў дома-інтэрната - Ірына Галіцкая, старшы інспектар па кадрах і старшыня прафсаюзнага камітэта, і Ганна Янушэвіч, намеснік галоўнага бухгалтара - былі запрошаны на ўрачыстае святкаванне ў Мар'іну Горку, якое ладзілася для работнікаў сацыяльнай сферы Мінскай вобласці. За сваю сціплую працу жанчыны адзначаны ганаровымі граматамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ