Калядкі
Нумар - №6-8 Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына
13.01.2012

З ВІНШАВАННЕМ СВЯШЧЭННІКА
Святло Ражджаства Хрыстовага ў гэтыя святыя дні маглі адчуць і асуджаныя да абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу, якая знаходзіцца ў нашым раёне ў вёсцы Слабодка Залужскага сельсавета.
Свяшчэннікам Стаўбцоўскага Свята-Аннінскага храма іерэем Георгіем Кур'янам у выпраўленчай установе было праведзена богаслужэнне, удзельнікі яго пранікліся светлым ражджэственскім настроем, маглі пагутарыць са свяшчэннікам, атрымаць адказы на свае пытанні.
Як расказвае в. а. начальніка выпраўленчай установы Дзмітрый Канавал, айцец Георгій духоўна акармляе асуджаных на працягу года, а на Пасху, Ражджаство Хрыстова і іншыя вялікія праваслаўныя святы ва ўстанове праходзяць богаслужэнні. Па жаданні асуджаныя маюць магчымасць удзельнічаць у царкоўных Таінствах, падаць запіскі аб сваіх родных і блізкіх.
ФЕСТЫВАЛЬ КАЛЯДНАЙ ПЕСНІ
У гэтыя ражджэственскія дні ў Івянцы прайшоў ІІ дэканальны фестываль каляднай песні. У гарадскім Доме культуры фестываль сабраў свяшчэнства, харавыя, вакальныя калектывы і салістаў з усёй рэспублікі.
Стаўбцоўшчыну прадстаўляла на ім вёска Дзераўная. Сёстры Настасся і Марыя Сіняўскія цудоўна выканалі на сцэне ражджэственскія песні. Дзіцячы тэатр "НаДзея" Дзераўнянскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алены Шуцько падрыхтаваў на фестываль касцюміраванае выступленне з выкананнем калядных песень. У зале панавала святочная светлая, радасная ражджэственская атмасфера. Узнагароды ўручаў ксёндз Налібацкага касцёла Мар'ян Шэршань. Настасся і Марыя Сіняўскія ўдастоены дыплома за лепшае сольнае выступленне, а тэатр "НаДзея" - дыплома за арыгінальнасць выступлення.
Ва ўдзельнікаў фестывалю вялікае ўражанне на адкрыцці і закрыцці песеннага свята пакінула прыгожае выступленне мінскага харэаграфічнага калектыву "Галубка".
Праграма ражджэственскіх выступленняў калектываў і салістаў Дзераўнянскай школы мастацтваў не абмяжуецца толькі гастролямі ў Івянец.






