Канцэрт духоўнай музыкі
Нумар - №6-8 Рубрыка - Культура
13.01.2012

Стаўбчане і жыхары раёна запрашаюцца на канцэрт духоўнай музыкі "Ражджэственскія сустрэчы", які адбудзецца ў нядзелю, 15 студзеня, у раённым Цэнтры культуры. У канцэрце прымуць удзел: салістка Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэатра Ганна Бяляева; арганістка, член Саюза кампазітараў Беларусі Ганна Кароткіна; арганіст, кампазітар, пераможца раённага конкурсу "Віртуоз года" і дыпламант міжнародных конкурсаў Іван Юркевіч; народны вакальны ансамбль "Берагіня" пад кіраўніцтвам Тамары Барэхавай.
Пачатак канцэрта - у 17 гадзін. Кошт білета - 7000 рублёў.






