Вырашала камісія
Нумар - №6-8 Рубрыка - Жыццё. Улада. Чалавек
13.01.2012
Летась матэрыяльную падтрымку атрымалі 247 маламаёмных жыхароў раёна, якія часова трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
На працягу 2011 года падтрымка з раённага бюджэту была аказана амаль на 41 мільён рублёў. Заяўнікі прасілі яе, як правіла, на набыццё лекаў і дроў на зіму, на рамонт дома і пагашэнне запазычанасці па аплаце камунальных паслуг. Сярод тых, каму была аказана дапамога, - састарэлыя, шматдзетныя сем'і, пагарэльцы, грамадзяне, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама дзве грамадскія арганізацыі.
Рашэнне аб выдзяленні дапамогі прымаецца камісійна пасля разгляду пададзенай грамадзянінам заявы. На працягу мінулага года члены камісіі па выкарыстанні сродкаў, зацверджаных у бюджэце раёна на аказанне дапамогі асобам, якія часова трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, збіраліся дзесяць разоў. У новым годзе плануецца працягнуць работу камісіі па аналагічным прынцыпе.






