мобильная версия
Прамень

Кароткім радком

Нумар - №9-10    Рубрыка - Афіцыйна

17.01.2012

Фотография 1

У НАШАЙ КРАІНЕ

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка патрабаваў на працягу лютага выпрацаваць дакладныя падыходы да рэгулявання пасрэдніцкай дзейнасці пры ажыццяўленні закупак за кошт уласных сродкаў кіруемых дзяржавай прадпрыемстваў і арганізацый.

Сапраўды ўсенароднай будоўляй, як і прапанаваў Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка, стала ўзвядзенне новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Усяго на рахунак будучага музея паступіла звыш 820 мільёнаў рублёў, з іх каля 210 млн пералічылі прафсаюзныя структуры. Унікальнае збудаванне з'явіцца на праспекце Пераможцаў побач са стэлай "Мінск - горад-герой".

Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 года складзе 100 тысяч беларускіх рублёў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў  Рэспублікі Беларусь № 1785 ад 30 снежня 2011 года. Цяпер памер базавай велічыні -  Br 35 тыс.

Новая  крама Белсаюздрука  ў Мінску ў падземным пераходзе каля станцыі метро "Плошча Перамогі" прапануе не толькі газеты і часопісы, але і лепшыя кнігі беларускіх дзяржаўных выдавецтваў. Падчас афіцыйнага адкрыцця міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі адзначыў, што адкрыццё гэтай крамы - сімвалічны жэст, прымеркаваны да Года кнігі, які аб'яўлены сёлета.

Рашэннем Мітрапаліта              Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Святога Сінода БПЦ заснаваны ордэн святой праведнай Сафіі Слуцкай, паведамілі ў Беларускім Экзархаце. У 2012 годзе адзначаецца 400-годдзе праслаўлення святой княгіні. Новая ўзнагарода БПЦ заснавана ў гонар гэтага юбілею.

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага года песняра. Распачала шэраг запланаваных знакавых мерапрыемстваў прэзентацыя каталога "Аўтографы першага народнага паэта Беларусі".

Зорную залу і княжацкія пакоі Нясвіжскага замка плануецца адкрыць для наведвальнікаў у студзені. Урачыстая цырымонія афіцыйнага адкрыцця ўсяго пускавога комплексу намечана на вясну.

 

У ВОБЛАСЦІ

Працягваецца першы этап конкурсу "Чалавек года Міншчыны". Свае прадстаўленні аб кандыдатурах райвыканкамы прадставяць у структурныя падраздзяленні аблвыканкама да 1 лютага. Прэмія аблвыканкама прысуджаецца ў 20 намінацыях па трох напрамках.

У Мінскай вобласці зарэгістравана больш за 15 тысяч арганізацый малога прадпрымальніцтва. Самыя папулярныя віды дзейнасці - аптовы і рознічны гандаль.

Па матэрыялах БелТА і публікацыях "Мінскай праўды"