мобильная версия
Прамень

Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Нумар - №9-10    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

17.01.2012

Фотография 1

Наш пастаянны падпісчык, жыхар Дзераўной Антон Бурдукевіч узняў пытанне работы лазні - у аграгарадку яна зачынена. Вось і новы год наступіў, пасля свят хочацца схадзіць памыцца ды папарыцца.

Гэтае пытанне мы адрасавалі галоўнаму інжынеру аб'яднання камунальных службаў Дзмітрыю Мурыну.

- Да новага года, на жаль, не паспелі зрабіць рамонт печкі ў парыльным аддзяленні. Для гэтага патрэбны фінансавыя сродкі. А гарачая вада, душ у лазні ёсць. Але, як я разумею, хто ідзе ў лазню дзеля аднаго душа? Матэрыялы для рамонту закуплены, работы па меры магчымасці вядуцца. Да канца студзеня пастараемся завяршыць рамонт.

На калектыўны зварот жыхароў вёскі Сцяцкі, у якім падымалася пытанне асвятлення вёскі з інтэнсіўным рухам транспарту на аўтастраду і назад, рэдакцыя атрымала рэагаванне старшыні Заямнаўскага сельвыканкама Уладзіміра Гарохавіка: "Згодна з тыпавым палажэннем аб парадку правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па міжрамонтным абслугоўванні сетак вонкавага асвятлення сельскіх населеных пунктаў, зацверджаным пастановай № 2 Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2008, распрацаваны нарматывы па абслугоўванні сельскіх населеных пунктаў, якія не з'яўляюцца аграгарадкамі. Нарматыў лічыцца выкананым, калі ў сельскім населеным пункце існуюць святлакропкі на ўездзе і выездзе і ля аб'ектаў сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння. У даным выпадку ў вёсцы  Сцяцкі размешчаны і функцыянуюць святлакропкі ў пачатку і ў канцы вуліцы Стаўбцоўскай, на павароце ля дома № 47, а таксама ля магазіна".

Пр