мобильная версия
Прамень

У падарунак – каталогі

Нумар - №9-10    Рубрыка - Адукацыя

17.01.2012

Фотография 1

10 300 маляўнічых работ з 22 краін, на якіх адлюстраваны абавязковы вобраз вернага сябра чалавека - сабакі, былі прысланы на 13 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў "Дзіця і сабака", што ладзіўся ў польскім горадзе Чанстахова. Са 162 работ юных мастакоў з Беларусі да фінішнага прагляду журы прайшлі 19, у ліку якіх 3 малюнкі маладых аўтараў са Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Аляксей Зянько, Дзіяна Чарнец і Марыя Францкевіч (яна на здымку) атрымалі  дыпломы пераможцаў, а  на ўспамінны прагляд экспазіцыі творчага фэсту - аб'ёмныя прыгожа аформленыя каталогі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Васіль ЗЯНЬКО