мобильная версия
Прамень

Номер №19-20

Нумар №19-20 ад 01.02.2012

Кароткім радком

Фото
У НАШАЙ КРАІНЕ. У ВОБЛАСЦІ

З навінамі – заўжды ў дарозе

Фото
У любое надвор'е, любую пару года, калі трашчаць маразы ці гуляюць завеі, цярушыць дождж альбо прыпякае сонца, яны заўжды ў дарозе, чаканыя госці сваіх абанентаў. З поўнымі сумкамі перыёдыкі крочаць ад дома да дома Алена Дзікола і Таццяна Еўсікава з аддзялення сувязі Вялікі Двор, дастаўляючы адрасатам пісьмы, паштоўкі, падпісныя выданні – газеты, часопісы, сярод якіх дастойнае месца займае нашая "раёнка".

Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Фото
Галіна Арэшка патэлефанавала ў рэдакцыю з пытаннем, ці разглядваюцца электронныя звароты грамадзян у інстанцыі.

Магазіны без віна

З 1 лютага раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 56 "Аб абмежаванні продажу пладова-ягадных вінаў і пладовых, вінных напіткаў у гандлёвай сетцы раёна".

Звычайная сялянская біяграфія

Фото
У механізатара Паўла Мазаніка з Цеснавой (на здымку злева), як ён лічыць, звычайная сялянская біяграфія. Яго бацька Мар'ян Міхайлавіч таксама быў механізатарам, адпрацаваў у гаспадарцы звыш сарака гадоў, а маці Ганна Паўлаўна завіхалася ў паляводстве. З пяцярых дзяцей Мазанікаў толькі Павел застаўся працаваць у роднай гаспадарцы.

Аб тых, хто выканаў абавязак

98 афіцэраў і сяржантаў аб’ядноўвае ў сваіх радах Стаўбцоўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. На тэрыторыі раёна пражываюць сем’і васьмі загінуўшых і васьмі памёршых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Памяць будзе вечнай.

Камісія распачала сваю работу

Па распараджэнні старшыні раённага выканаўчага камітэта з мэтай эфектыўнай і дзейснай работы па папярэджанні карупцыйных праяў, у райвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях, якія валодаюць статусам юрыдычнай асобы, створана камісія па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў. Даная камісія ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006 “Аб барацьбе з карупцыяй” і іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку і палажэннем аб камісіі. Адбылося ўжо і першае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Малако збірае і састарэлых даглядае

Фото
Ірына Цярэшка працуе малаказборшчыцай, і старшыня Варацішчанскага сельвыканкама Сяргей Чатырка вельмі задаволены яе работай. Жанчына добрасумленна выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі на працягу дваццаці васьмі гадоў. І вынікі ў Ірыны Вікенцьеўны заўжды высокія. Вось і летась яна стала адной з лепшых – сабрала з падвор'яў сяльчан 46,7 тоны малака, а ў разліку на адну карову – 1459 кілаграмаў. Згодна з гэтым паказчыкам руплівіца заняла высокае месца ў раённым спаборніцтве сярод сваіх калег.

І за кошт прадпрыемства

Ушанаванне юбіляраў і тых, хто выходзіць на заслужаны адпачынак, урачыстасці з нагоды Дня жанчын і Дня маці з уручэннем падарункаў і прэмій, аматарская рыбалка на сажалках рыбгаса, турысцкія сямейныя паездкі і многае іншае – такія традыцыі склаліся ў калектыве ТАА “Стоўбцыгазбуд”.

На лячэнне інвалідаў

У новым годзе прынята рашэнне аб выдзяленні дапамогі 29 заяўнікам на суму 5 мільёнаў 270 тысяч рублёў.

Маршрутная сетка скарачацца не будзе

Фото
– Усе аўтобусныя маршруты дзейнічаюць, – паведаміў да пачатку прамой лініі дырэктар аўтапарка № 17 Іван Бычкевіч. – На фінішы 2011 года прадпрыемства адчувала цяжкасці, але сітуацыя стабілізавалася дзякуючы дапамозе райвыканкама. Былі выдадзены дадатковыя субсідыі.

Стварылі пярвічку

Самы шматлікі ў раёне прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу папоўніўся яшчэ адной, дваццаць шостай па ліку пярвічкай.

Без скідкі на праблемы

Фото
Прайшоў яшчэ адзін вытворчы год у сферы аховы здароўя раёна. Вянцом яго заўсёды з'яўляецца выніковы медыка-санітарны савет. Свае справаздачныя даклады прадставілі галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Пярхальскі, галоўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч, а таксама намеснікі галоўнага ўрача і кіраўнікі падраздзяленняў.

Сельская гаспадарка Стаўбцоўшчыны

Фото
УТУЛЬНЕЙ І ЦЯПЛЕЙ. ПАСТАВЯЦЬ І ПЯЦІТОННІК. ПА НЯМЕЦКАЙ ЛІЦЭНЗІІ

Для павышэння кваліфікацыі

Напрыканцы мінулага года наш вучэбны цэнтр змяніў назву і стаў называцца Цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Стаўбцоўскага райсельгасхарчу. Адпаведна змяніўся і статус арганізацыі. Цяпер разам з падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай кадраў масавых прафесій тут будуць праходзіць навучанне кіраўнікі, галоўныя спецыялісты і спецыялісты сярэдняга звяна сельгасарганізацый, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Такую дзейнасць цэнтр будзе ажыццяўляць пасля выдачы яму адпаведнай ліцэнзіі, на атрыманне якой аблвыканкамам ужо дадзена згода. Зараз данае пытанне прапрацоўваецца ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Большая з меншасцяў

Фото
Нагодай для інтэрв’ю з Мечыславам Лысым стала выбранне яго старшынёю рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”. Да гэтага Мечыслаў Часлававіч з’яўляўся намеснікам старшыні Саюза і старшынёю Мінскага абласнога аддзялення. Паралельна Мечыслаў Лысы з’яўляецца дацэнтам інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, дзе выкладае вышэйшую матэматыку і фінансавую матэматыку. Цікавасць нашай газеты да гэтай асобы выклікана і тым, што Мечыслаў Лысы доўгі час працаваў у нашым раёне, апошнім месцам яго работы была пасада дырэктара Рубяжэвіцкай сярэдняй школы.

І ніводнай скаргі

Па выніках работы за мінулы год міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне прызнана лепшым у раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Перасяленне за даўгі

Новы год адзін са стаўбцоўскіх пенсіянераў – злосны неплацельшчык за камунальныя паслугі – сустрэў у “новай” кватэры.

На конкурсе мастацтваў

СШ № 2 г. Стоўбцы паспяхова прыняла ўдзел у V адкрытым фестывалі мастацтваў "Вікторыя-2012". На сцэне сталічнага Палаца чыгуначнікаў паказвалі майстэрства калектывы і салісты з усёй рэспублікі.

Хто ў адказе за жалезны век?

Фото
Асобны накірунак работы аддзела культуры райвыканкама – ахова помнікаў, якія занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Адказвае за гэты ўчастак работы ў нас у раёне метадыст аддзела культуры Наталля Радомская. За апошнія два гады ёю праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы ахоўных абавязацельстваў новага ўзору на ўсе аб'екты – іх 21, а таксама пашпартоў і ўліковых картак.

Спартыўныя традыцыі Стаўбцоўшчыны

Фото
А ГАСПАДАРЫ СТАРАЛІСЯ. ПА ТРАДЫЦЫІ

Ясь і Яніна

Пры ўстановах культуры раёна працуе 76 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах, 36 з іх – для дзяцей. Такім чынам, жыхары раёна могуць раскрыць тут свае задаткі і таленты, развіваць іх, акрамя таго, гэта дае магчымасць зносін з тымі, хто блізкі па духу і творчасці.

"Юный спасатель" у чацвертакласнікаў

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты "Юный спасатель" завіталі ў госці да чацвертакласнікаў школы № 3 горада.

Пра клёцкі на бярозавым соку

Якіх толькі навін не прачытаеш у пісьмах нашых юных карэспандэнтаў! Вучань Дзераўнянскай СШ Павел Ціхановіч расказаў, што ўсе яго дамашнія з вялікім задавальненнем перачытваюць паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Напісана яна такой сакавітай мовай, што малюнкі ў вачах усплываюць як жывыя. Больш таго, можна ж яшчэ і шмат чаму навучыцца. Напрыклад, зварыць клёцкі на бярозавым соку, як некалі рабіў дзядзька Антось. Павел сцвярджае, што выйшла такая смаката, што нават і суседзям не сорамна было прапанаваць.

Чытайце ў нумары газеты

Фото
Дэмаграфія: “ШТО ВЯДЗЕ Ў ЗАГС” – расказвае Ала ЯНКОЎСКАЯ, начальнік аддзела ЗАГС, на 2-й старонцы. Увага: “ПЕШАХОД ПАСЛІЗНУЎСЯ...” папярэджвае Дзмітрый ВОРАНАЎ, начальнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі, – 5-я старонка; Асцярожна: “ПА ЗНАКАХ ЭЛЕКТРАБЯСПЕКІ” - інфармацыя Вадзіма ХАЛОПІЦЫ, інспектара Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення “Энерганагляд”; Пасля праверкі: “ДЗЕЦІ Ў ДАРОЗЕ” - інфармацыя Георгія ЖУЛЕГІ, начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці, на 6-й старонцы.