Камісія распачала сваю работу
Нумар - №19-20 Рубрыка - Ахова правапарадку
31.01.2012
Па распараджэнні старшыні раённага выканаўчага камітэта з мэтай эфектыўнай і дзейснай работы па папярэджанні карупцыйных праяў, у райвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях, якія валодаюць статусам юрыдычнай асобы, створана камісія па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў. Даная камісія ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006 "Аб барацьбе з карупцыяй" і іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку і палажэннем аб камісіі. Адбылося ўжо і першае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
Аб выніках работы па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў у нашым раёне за 2011 год праінфармаваў старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дзмітрый Стома. Ён паведаміў, што за 2011 год у Стаўбцоўскі РАУС паступіла 12 заяў і паведамленняў аб злачынствах карупцыйнай накіраванасці. З іх па сямі фактах узбуджаны крымінальныя справы, а па пяці фактах супрацоўнікамі РАУС вынесены пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў. У большасці выпадкаў страты, прычыненыя незаконнымі дзеяннямі вінаватых кіруючых асоб, вернуты ў поўным аб'ёме. Таксама за даны перыяд узбуджана сем крымінальных спраў па карупцыйных злачынствах. Па пяці з іх вернуты грошы за прычыненыя страты. Некалькі крымінальных спраў знаходзяцца на разглядзе ў судзе Стаўбцоўскага раёна.
Затым камісія разгледзела пытанні арганізацыйнага характару. Былі абраны старшыня, намеснік і сакратар камісіі. Імі адпаведна сталі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Буката і начальнік аддзела па мабілізацыйнай рабоце райвыканкама Ігар Звярынскі.
Камісія па барацьбе з карупцыяй абмеркавала і зацвердзіла план работы на 2012 год.






