мобильная версия
Прамень

На конкурсе мастацтваў

Нумар - №19-20    Рубрыка - Адукацыя

31.01.2012

СШ № 2 г. Стоўбцы паспяхова прыняла ўдзел у V адкрытым фестывалі мастацтваў "Вікторыя-2012". На сцэне сталічнага Палаца чыгуначнікаў паказвалі майстэрства калектывы і салісты з усёй рэспублікі.

Танцавальны ансамбль "Светлячок" стаўбцоўскай школы № 2, якім кіруе настаўніца пачатковых класаў і танцаў Ала Ярмак, у малодшай узроставай групе ў намінацыі "Народны танец" удастоены лаўрэацкага дыплома ІІ ступені.

У фестывалі брала ўдзел і салістка гэтай школы трэцякласніца Даша Дрозд, з якой працуе педагог Маргарыта Сачук. Даша таксама вярнулася з фестывалю з дыпломам удзельніцы.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ