мобильная версия
Прамень

Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

Нумар - №19-20    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

31.01.2012

Фотография 1

Галіна Арэшка патэлефанавала ў рэдакцыю з пытаннем, ці разглядваюцца электронныя звароты грамадзян у інстанцыі.

На гэтае  пытанне адказвае загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Кухта: "З 22 студзеня бягучага года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Гэты дакумент прадугледжвае цяпер новую форму звароту - электронны зварот, які разглядваецца так жа, як і пісьмовы. Адказ заяўніку таксама адпраўляецца на адрас яго электроннай пошты. На электронныя звароты даюцца і пісьмовыя адказы, калі заяўнік просіць накіраваць яму менавіта пісьмовы зварот. Звароты не разглядваюцца, калі ў іх дапускаецца ўжыванне нецэнзурных ці зневажальных слоў і выказванняў. Не разглядваюцца ананімныя звароты. Электронны зварот павінен утрымліваць прозвішча, імя, імя па бацьку ці ініцыялы аўтара, адрас яго месца жыхарства (прабывання) ці вучобы, для арганізацый - поўнае найменне юрыдычнай асобы і месца  знаходжання. Звароты разглядваюцца на працягу 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі,  - на працягу месяца".

Жыхарам вёскі Сцяцкі, якія выказалі незадаволенасць адказам мясцовага сельвыканкама па пытанні асвятлення іх вуліцы, што злучае райцэнтр з аўтастрадай Масква - Брэст, паведамляем, што рэдакцыя перанакіравала іх калектыўнае пісьмо ў службу "адно акно" райвыканкама.

Пр