Ясь і Яніна
Нумар - №19-20 Рубрыка - Культура
31.01.2012
Пры ўстановах культуры раёна працуе 76 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах, 36 з іх - для дзяцей. Такім чынам, жыхары раёна могуць раскрыць тут свае задаткі і таленты, развіваць іх, акрамя таго, гэта дае магчымасць зносін з тымі, хто блізкі па духу і творчасці.
Дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Азановіч лідарства аддала народнаму клубу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Пралеска", гісторыя якога налічвае дзесяцігоддзі. Вельмі цікава праходзіць пасяджэнне ў клубе "Мурашка", а таксама ў клубе імяніннікаў "У гасцях у Алесі", якія працуюць у раённым Цэнтры культуры. Усіх клубных фарміраванняў тут 27.
Пры Старасвержанскім цэнтры культуры даўно ўжо працуе клуб маладой сям'і "Ясь і Яніна". Цікава арганізоўваюць вольны час моладзі культработнікі Дзераўнянскага цэнтра культуры. На дыскатэку сюды прыязджаюць юнакі і дзяўчаты нават з суседніх раёнаў. Аддзел культуры плануе на базе гэтага Цэнтра культуры адкрыць раённую школу дзіджэяў.
Пры многіх установах культуры працуюць клубы інтарэсаў для людзей пажылога ўзросту, як у Вечатарове.
Кожная ўстанова культуры раёна мае свае адметныя накірункі работы. Актыўныя культработнікі змаглі аб'яднаць мясцовыя таленты ў харавыя гурты, вакальныя і тэатральныя калектывы, прыцягнуць іх да ўдзелу ў выставах народнай творчасці.






