"Юный спасатель" у чацвертакласнікаў
Нумар - №19-20 Рубрыка - Адукацыя
31.01.2012
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты "Юный спасатель" завіталі ў госці да чацвертакласнікаў школы № 3 горада.
Чым жа яны вызначыліся? І чацвертакласнікі, і іх класны кіраўнік Галіна Латушка - актыўныя ўдзельнікі акцый за здаровы і бяспечны лад жыцця, у прыватнасці, накіраваных супраць курэння. Іменна гэтая шкодная звычка нярэдка прыводзіць да бяды - пажараў і нават гібелі людзей. Добрыя словы былі сказаны настаўніцы Галіне Мікалаеўне - за яе асабістую ініцыятыву, па-мацярынску зацікаўлены падыход да таго, каб вырасціць са сваіх вучняў не толькі разумных, а і здаровых, падрыхтаваных да жыцця грамадзян. А "дэсертам" гэтай сустрэчы стаў салодкі падарунак - торт, які ў класе ўсе прынялі з задавальненнем.
Варта сказаць, што акцыі за здаровы лад жыцця праходзяць на Стаўбцоўшчыне пастаянна.
- На днях атрымала працяг адна з іх - "Не прапальвай сваё жыццё", арганізаваная членамі Беларускага маладзёжнага грамадскага аб'яднання выратавальнікаў-пажарных і раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, - зазначаюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.






