Аб прыпісцы да прызыўнога ўчастка
Нумар - №21-23 Рубрыка - Афіцыйна
03.02.2012
Выпіска з рашэння Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта № 1821 ад 30 снежня 2011 г.
Аб прыпісцы да прызыўнога ўчастка
Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісара В. Г. Воранава, кіруючыся арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ад 5 лістапада 1992 г., пастановай Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 51/170 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян пры прыпісцы да прызыўных участкаў, прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенную службу афіцэраў запасу, ваенныя і спецыяльныя зборы, паступленні на ваенную службу па кантракце, ва ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" і ваенныя навучальныя ўстановы, ваеннаслужачых, грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Правесці прыпіску грамадзян 1996 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Стаўбцоўскага раёна ў лютым - красавіку 2012 года.






