мобильная версия
Прамень

Сельгаставарыствы – для культуры

Нумар - №21-23    Рубрыка - Культура

03.02.2012

Нямала прыкладаў, як сельскагаспадарчыя вытворчыя таварыствы падтрымліваюць развіццё народнай творчасці на месцах.

У мінулым годзе ААТ "Агранёманскі" і ААТ "Радзіма Якуба Коласа" прафінансавалі набыццё касцюмаў для народнага хору "Нёман" Старасвержанскага цэнтра культуры і ўзорнага ансамбля народнай песні "Жавароначкі" Стаўбцоўскай школы мастацтваў. ААТ "Жацерава" дапамагло набыць адзенне для сцэны Горкаўскага сельскага клуба. Адкрытае акцыянернае таварыства "Дзераўное" аказала садзейнічанне ў рамонце сцэны Дзераўнянскага цэнтра культуры.

У раёне нямала калектываў мастацкай самадзейнасці, у склад якіх уваходзяць спецыялісты і працаўнікі сельскагаспадарчых калектываў і іншых прадпрыемстваў. Дзякуючы таму, што ёсць установа культуры ў вёсцы, людзі спаўна могуць рэалізаваць на сцэне свае задаткі, разам змястоўна правесці час і даставіць  сваёй творчасцю задавальненне гледачам.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ