мобильная версия
Прамень

Номер №24-25

Нумар №24-25 ад 08.02.2012

Кароткім радком

Фото
У НАШАЙ КРАІНЕ. У ВОБЛАСЦІ

Сесія раённага Савета дэпутатаў

Адбылася 15-я сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. Дэпутаты і ўсе зарошаныя заслухалі інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама І. М. Ермаковіч аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна, выкананні бюджэту за 2011 год.

Беларусь спраўляецца з моцнымі маразамі

Фото
Моцныя маразы дастаўляюць адчувальны дыскамфорт кожнаму з нас. Аднак аператыўная абстаноўка ў краіне, як канстатуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі, сведчыць, што камунальныя, аварыйныя службы, энергетыкі аказаліся падрыхтаванымі да такіх неспрыяльных умоў надвор'я. Усе сістэмы жыццязабеспячэння працуюць у нармальным рэжыме, а калі ўзнікаюць няштатныя сітуацыі, то яны ліквідуюцца ў кароткія тэрміны. Так, былі аператыўна ліквідаваны пашкоджанні паветраных ліній электраперадач у Мастоўскім, Маларыцкім, Мінскім раёнах. Статыстыка пажараў сведчыць, што большасць грамадзян з увагай аднесліся да рэкамендацый МНС. Людзі ў асноўным захоўваюць правілы бяспекі пры выкарыстанні ацяпляльных прыбораў, катлоў.

Загад на ўзмацненне службы

У сувязі з працяглымі моцнымі маразамі камунальная служба раёна перайшла на ўзмоцнены рэжым работы.

На прыёме ў райвыканкаме

Фото
Прыём грамадзян у Стаўбцоўскім райвыканкаме правёў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага аблвыканкама Р. І. Трухан. Сярод тых, хто прыйшоў на прыём, была і дэпутат Шашкоўскага сельскага Савета Н. У. Дубовік, якую вы бачыце на здымку. Яна агучыла праблему неабходнасці адкрыцця ў Стоўбцах краязнаўчага музея. Наш горад і раён, слушна даводзіла Ніна Уладзіміраўна, слаўны гістарычнымі падзеямі. І музей нёс бы важную функцыю, асабліва па патрыятычным выхаванні моладзі. Гэтае пытанне, як і іншыя, узята на кантроль.

У ролі сацыяльных партнёраў

Дэлегаты 7-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" далі станоўчую адзнаку яе дзейнасці за апошнія пяць гадоў і пераабралі на пост старшыні Міхаіла Мазура.

Прадпрыемства дапамагло вярнуць дзяцей

На мінулым тыдні адразу ў дзве сям'і на тэрыторыі Варацішчанскага сельсавета вярнуліся дзеці з дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Вікторыя – значыць перамога

Кожны дзень поўны спартыўных падзей. І перамогамі беларускія атлеты часта радуюць. Але чаму асабліва па-святочнаму аформлены першыя старонкі газет і вокладкі часопісаў? "Вікторыя!" – гучна выдзяляюцца загалоўкі. І партрэты стройнай, прыгожай дзяўчыны з адметным прызам у руках. Яшчэ і яшчэ раз усведамляем значэнне перамогі Вікторыі Азаранка ў турніры "Вялікага шлема" ў Аўстраліі, таго, што яна стала першай ракеткай свету.

Будучае без цыгарэт

Аддзел па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённым камітэтам БРСМ, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і іншымі службамі і арганізацыямі праводзяць вялікую і разнастайную работу па культываванні сярод стаўбцоўскай моладзі здаровага ладу жыцця.

Здатныя ў піянерболе

На Стаўбцоўшчыне ўпершыню прайшлі раённыя спаборніцтвы па піянерболе.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна падведзены

Фото
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выкананне бюджэту раёна за 2011 год. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Мікалаеўна Ермаковіч. Адзначана, што па выніках работы за 2011 год выканана дзевяць з пятнаццаці даведзеных прагнозных паказчыкаў, а іменна: колькасць занятых у эканоміцы, рэнтабельнасць продажу ў арганізацыях сельскай гаспадаркі, паказчык па энергазберажэнні, увод жылля ў эксплуатацыю за лік усіх крыніц фінансавання, экспарт знешняга гандлю таварамі ў цэлым па раёне, экспарт паслуг без уліку арганізацый, якія падпарадкоўваюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, сальда па знешнім гандлі паслугамі па раёне і сальда паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.

Па Беларусі пад эгідай БРСМ

Члены маладзёжнай пярвічкі БРСМ сельгаспрадпрыемства “Вішнявецкі-агра” падалі для моладзі Стаўбцоўшчыны цудоўны прыклад – усе разам адправіліся ў экскурсію па Беларусі.

Урокі маэстра

Фото
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вядомы беларускі кампазітар Алег Чыркун узнагароджаны знакам “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Характэрныя недахопы "Жацерава"

У новым годзе работнікі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці праверылі супрацьпажарны стан ААТ "Жацерава" і ТАА "Стоўбцыгазбуд". Што паказалі праверкі?

Год пад знакам Коласа

Фото
У аддзеле культуры раёна прайшоў справаздачны сход. Ні былі б работнікі культуры – правялі яны яго святочна, хоць пры гэтым сумелі падняць усе надзённыя праблемы, абмеркаваць іх, абагуліць добры вопыт і паставіць задачы. Святочнасць дзелавому сходу надалі выступленні салістаў і мастацкіх калектываў раёна. Гэта таксама свайго роду справаздача – усім цікава паглядзець, на якім творчым узроўні знаходзяцца творчыя калектывы.

І санаторыі, і курорты

Апошнім часам адбыліся вялікія змены ў арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ўсіх катэгорый грамадзян і дзяцей. Вяхой у гэтых пераменах стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года "Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва". Згодна з гэтым дакументам, усе непаўналетнія, хто мае патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні па медыцынскіх паказаннях, незалежна ад сацыяльнага статусу іх бацькоў маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Кніга здароўя

З НАВУКАЙ – У ШКОЛЫ. ЧЫМ ПАГРАЖАЕ НАМ ЁДАДЭФІЦЫТ? ЧАСЦЕЙ УСТАВАЙЦЕ. ТРЫХІНЕЛЁЗ – ЗАХВОРВАННЕ НЕБЯСПЕЧНАЕ

Пад пятою дамашняга тэрарыста

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС падрыхтаваў адказы на найбольш характэрныя пытанні, якія задаюць супрацоўнікам міліцыі пацярпеўшыя жанчыны.

“Безгалосы” апавяшчальнік не выратуе

Прызнайцеся шчыра: ці парушаеце вы заканадаўства? Хутчэй за ўсё, адказ будзе – не. Ды ёсць вялікая колькасць сітуацый, якія вядуць да адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, загрувашчанне люка на балконе пагражае штрафам у памеры да 30 базавых велічынь. Нечакана, праўда?

Праверыў люты

Фото
Люты па сваім тэмпературным рэжыме блізкі да студзеня. Сярэдняя за месяц тэмпература паветра ў норме складае мінус 4-8 градусаў. Звычайна начная тэмпература ў лютым бывае ад 6 да 12 градусаў марозу, днём – ад мінус 5 да нуля градусаў. Гэта па сярэдніх шматгадовых даных. Сёлетні ж люты прэтэндуе на ўключэнне ў разрад анамальна халоднага.

А дзе ж транспарт?

Фото
Я родам са Стоўбцаў. Цяпер жыву ў Брэсце. Аднак часта бываю на сваёй малой радзіме – у спадчыну дастаўся бацькоўскі дом.