мобильная версия
Прамень

Беларусь спраўляецца з моцнымі маразамі

Нумар - №24-25    Рубрыка - Надвор’е на Стаўбцоўшчыне

07.02.2012

Фотография 1

Моцныя  маразы дастаўляюць адчувальны дыскамфорт кожнаму  з нас. Аднак аператыўная абстаноўка ў краіне, як канстатуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі, сведчыць, што камунальныя, аварыйныя службы, энергетыкі аказаліся падрыхтаванымі да такіх неспрыяльных умоў надвор'я. Усе сістэмы жыццязабеспячэння працуюць у нармальным рэжыме, а калі ўзнікаюць няштатныя сітуацыі, то яны ліквідуюцца ў кароткія тэрміны. Так, былі аператыўна ліквідаваны пашкоджанні паветраных ліній электраперадач у Мастоўскім, Маларыцкім, Мінскім раёнах. Статыстыка пажараў сведчыць, што большасць грамадзян з увагай аднесліся да рэкамендацый МНС. Людзі ў асноўным захоўваюць правілы бяспекі пры выкарыстанні ацяпляльных прыбораў, катлоў.

Разам  з тым МНС заклікае не страчваць асцярожнасці, быць пільнымі і ўважлівымі. Не зойме шмат часу выклікаць хуткую дапамогу чалавеку,  якому стала дрэнна на вуліцы. Кожнаму па сіле  звярнуць увагу міліцыі на падазроных асоб, якія забіраюцца на гарышчы і ў падвалы. Аўтамабіліст, у якога на трасе  ці ў горадзе заглухла машына, будзе ўдзячны вам за аператыўную дапамогу. А дыспетчары службы "101" па ўсёй краіне дзяжураць кругласутачна, яны заўсёды  гатовы аказаць экстранную і практычную, і кансультатыўную дапамогу ў выпадку любых непрадбачаных абставін. "Не будзем абыякавымі, разам зробім свет вакол нас бяспечным!" - такі заклік службаў МНС.

БелТА