мобильная версия
Прамень

Сесія раённага Савета дэпутатаў

Нумар - №24-25    Рубрыка - З сесіі райсавета

07.02.2012

Адбылася 15-я сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дэпутаты і ўсе зарошаныя заслухалі інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама І. М. Ермаковіч аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна, выкананні бюджэту за 2011 год.

Адзначаны станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці эканомікі раёна, якія выразіліся ў росце колькасці занятых у эканоміцы, рэнтабельнасці продажу ў арганізацыях сельскай гаспадаркі, паказчыках па энергазберажэнні, уводзе жылля ў эксплуатацыю, экспарце знешняга гандлю таварамі ў цэлым па раёне, экспарту паслуг у цэлым па раёне, сальда па знешнім гандлі паслугамі па раёне і сальда паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.

У абмеркаванні гэтага пытання прынялі ўдзел дэпутат райсавета, рэдактар ДУ "Рэдакцыя газеты "Прамень" і праграмы радыёвяшчання "Радыё Стоўбцы" Н. Л. Астрэйка; дэпутат райсавета, галоўны аграном ААТ "Вішнявецкі-агра" М. М. Клаўшун; старшыня Старасвержанскага сельвыканкама А. А. Драбовіч.

Таксама на сесіі   заслуханы і зацверджаны інфармацыі дырэктара ДУ "Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" У. С. Стомы "Аб ходзе рэалізацыі ў 2011 годзе раённых мерапрыемстваў Абласной праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады"; намесніка старшыні райвыканкама  І. М. Ермаковіч; "Аб абмежаванні рэалізацыі пладова-ягадных він і пладовых вінных напіткаў", "Аб унясенні змен і дапаўненняў у рашэнне Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў ад 19.03.2010 № 165"; начальніка  раённай інспекцыі АНАіПР В. К. Галаўко "Аб лімітах здабычы агульнаразвітых карысных выкапняў і падземных водаў".

Дэпутаты прынялі рашэнне для арганізацый усіх форм уласнасці аб распрацоўцы і рэалізацыі бізнес-планаў развіцця на 2012 год, якія будуць прадугледжваць выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

У рабоце сесіі раённага Савета дэпутатаў прымалі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. А. Папоў; старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў С. М. Герасімовіч; старшыня Мінскай абласной арганізацыі ліберальна-дэмакратычнай партыі; дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў А. П. Хішчанка; старшыня раённага выканаўчага камітэта У. Т. Місько; генеральны  дырэктар Мінскага ДДВЛГА С. М. Мацюшэўскі.

Пр