мобильная версия
Прамень

Здатныя ў піянерболе

Нумар - №24-25    Рубрыка - Спорт

07.02.2012

На Стаўбцоўшчыне ўпершыню прайшлі раённыя спаборніцтвы па піянерболе.

- Спаборніцтвы, на якія прыехалі пераможцы занальных гульняў, ладзіліся ў рамках праграмы Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі "СпАРта", - зазначыла кіраўнік раённага савета піянерскай арганізацыі Людміла Валіцкая.  - Іх мэта - прыцягнуць да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам найбольш дзяцей і падлеткаў, умацаваць іх здароўе, заняць вольны час карыснымі і цікавымі справамі. Зразумела, гульня ў піянербол можа набыць сярод піянераў асаблівую папулярнасць.  

Першая гульня прайшла дружна, зладжана і, цалкам магчыма, стане новай добрай традыцыяй раённай піянерскай арганізацыі. У яе фінал выйшлі каманды наступных школ: Любкаўшчынскай (1-е месца), Дзераўнянскай (2-е), Шашкоўскай (3-е), гімназіі № 1 (4-е), Старасвержанскай (5-е).

Для піянераў Стаўбцоўшчыны рэалізуецца нямала цікавых праектаў. Неўзабаве будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшую піянерскую арганізацыю раёна, на званне самага актыўнага піянера. У рабят ёсць да чаго імкнуцца і дзе паказаць свае здольнасці.

Пр